it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Aug 12

zhes5

кароткі зьмест першых сэрыяў.
я напісаў ліст у ЖЭС (па побытавай праблеме) па-беларуску. зьвярнуў увагу, што паводле Закону чакаю адказ па-беларуску.
атрымаў адказ па-руску.
чым быў ня толькі страшна абражаны, але і (які жах!..) адбылося парушэньне арт. 18 ч. 1 Закону аб зваротах грамадзян ад 18 ліпеня 2011 году. крыштальны сасуд апынуўся пад пагрозаю.

больш за тое, в.а. дырэктара ЖЭСа ня проста адказаў па-руску. калі проста адказваюць па-руску, я пішу паўторны запыт, прыкладаю вытрымку з Закону -- і атрымліваю адказ па-беларуску.
дырэктар ЖЭСу паспрабаваў паказаць веданьне Законаў.

zhes6

згодны зь ім, што найвышэйшы закон у нас -- Канстытуцыя. і мовы дзьве дзяржаўныя, ага. але ж, вось незадача, у Канстытуцыі не сказана, што дырэктар ЖЭСу можа на ліст па-беларуску адказваць па-расейску.
а ў Законе сказана. чорным па белым.
сваю абразу я пераказаў у лісце ў Генпракуратуру, тыя пераправілі ў пракуратуру Фрунзенскага раёну. заўважу, што і адтуль, і адтуль лісты мне прыйшлі па-беларуску.
напісалі, што гэтую справу мусіць разьбіраць адміністрацыя Фрунзенскага раёну.
ок, прыслалі мне ліст адтуль (па-беларуску). першы ліст я атрымаў спозьнена, бо адсутнічаў. а другі -- вось ён, вышэй.
каб яны ня думалі, што я схаваўся ці перадумаў, я затэлефанаваў у адміністрацыю неадкладна і тут жа паехаў да іх.
прынялі ветліва. выбачыліся, што няма бланку па-беларуску. апыталі мяне, склалі пратакол апытаньня. яшчэ раней туды ж выклікалі в.а. дырэктара ЖЭСа.

карацей, сказалі, будзе суд. недзе праз месяц, у верасьні.
не пераключайцеся!

Тэгі: