it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Apr 03

ЖЖ-юзэры maryjka і khadanovich склалі растрэльны сьпіс: хто зойме якую пасаду пры прэзідэнце Мікалаі Лукашэнку. Дасталося там цёпленькае мейсца й мне 🙂

БЕЛАРУСКІ ЎРАД ПРЫ ПРЭЗЫДЭНЦЕ МІКАЛАІ ЛУКАШЭНКА

Падчас адной з нашых нядаўніх сустрэч adam_hlobus, па сваёй завядзёнцы, вучыў мяне жыцьцю (як мы ні сустрэнемся, Глобус выдае мне новы адказ на даўняе маё да яго пытаньне: "Як жыць?"). Тым разам ён крытыкаваў мяне за маю любімую прыказку "калі мы прыйдзем да ўлады". "Раней ці пазьней ваша пакаленьне прыйдзе да ўлады, - навучаў Глобус, - але вы вельмі і вельмі зьдзівіцеся, ХТО менавіта гэта будзе. З майго пакаленьня да ўлады прыйшоў Аляксандар Лукашэнка". А сёньня, слова за слова, пачалі мы з khadanovichам крэатыў: як будзе выглядаць кабінэт міністраў і хто з нашых франдоў і знаёмых зойме важныя дзяржаўныя пасады пры прэзыдэнце Мікалаі Лукашэнка? Атрымалася, што прыдумлялі менавіта па глобусаўскім прынцыпе - на каго б ну ніколі не падумалі:))). Некаторыя істотныя пасады пакуль вакантныя, некаторым асабліва актыўным франдам і знаёмым даверана па дзьве важныя ролі... Лёгіка некаторых прызначэньняў тусовачная і сытуацыйная, тым ня менш, вось што ў нас на дадзены момант атрымалася:

Кабінэт міністраў

Прэм'ер-міністар - ?

Міністар адукацыі - Сяргей balachonаў
Міністар культуры - Сяргей pukst
Міністар інфармацыі - vika_trenas
Міністар гандлю - ales_mazanik
Міністар фінансаў - Дзяніс Дзянісаў
Міністар спорту і турызму - Зьміцер Панкавец andorac
Міністар здароўя (нацыі) - Павал Севярынец
Міністар абароны - franak Вячорка
Міністар транспарту - Раман Мянцюк
Міністар лёгкай прамысловасьці - brazgotka
Міністар цяжкой прамысловасьці - Севярын Квяткоўскі abrykos
Міністар харчовай прамысловасьці - lipkovich
Міністар унутраных справаў - Тацяна Елавая zmagarka
Міністар замежных справаў - Віктар Ганчарэнка
Міністар сацыяльнай апекі - Ніка Сандрас muha_elka
Міністар эканомікі - ?
Міністар статыстыкі - ?
Міністар юстыцыі - asya17 Паплаўская
Міністар сельскай гаспадаркі - ??? (вельмі адказная пасада!)

(якія ў нас яшчэ ёсьць міністры???)

Старшыня КДБ - Улад Міхайлаў deroper
Старшыня Камісіі па Маралі і Этыцы - Ася Паплаўская

- - - -

Высокія дзяржаўныя пасады

Галава Адміністрацыі Прэзыдэнта - Ксенія Сітнік
Дырэктар Белдзяржтэлерадыё - Лёлік Ушкін
Галоўны рэдактар газэты "Беларусь Сегодня" - Глеб Лабадзенка
Дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі імя Аляксандра Фядуты - Алесь Мазанік
Дырэкцыя Белджяржцырка - Віктар Жыбуль і Вера Бурлак zhadanka
Генпракурор - Ася Паплаўская

Старшыня Саюзу беларускіх пісьменьнікаў - Сяргей Патаранскі
Старшыня Саюзу пісьменьнікаў Беларусі - Цім Скарэнка nostardamvs
Старшыня Таварыства беларускай мовы - Стэфан Эрыксан

Мэр г. Менска - Артур Клінаў

Начальнік пагранвойскаў - Анджэй poczobut

Мітрапаліт Менскі і Слуцкі - Павал Севярынец
Шэры кардынал пры Мітрапаліце Менскім і Слуцкім - Пётра Рудкоўскі john_cupala

Мастацкі кіраўнік Халезінскага (былога Купалаўскага) тэатру - ???
Дырэкцыя тэатру Опэры і балету - ???
Старшыня ЦВК - ???

- - - - -

Дыпкорпус

Амбасадар РБ ў Ізраілі - Павал Касюцюкевіч
Амбасадар РБ ва Ўкраіне - Сяргей Прылуцкі pistonczyk
Амбасадар РБ ў Нямеччыне - Альгерд bacharevic
Амбасадар РБ ў Расійскай Фэдэрацыі - Алесь Мікус
Амбасадар РБ ў Швэцыі - l_u_f_t
Амбасадар РБ ў Нарвэгіі - Славамір Адамовіч berserk5
Амбасадар РБ ў Індыі atmoravi
Амбасадар РБ ў Кітаі - Аксана Бязьлепкіна euga
Амбасадар РБ ў Японіі - Зьміцер Вайцюшкевіч todar_vojt
Амбасадар РБ ў Чэхіі - у мяне шмат варыянтаў, не магу выбраць
Амбасадар РБ ў ЗША - ???
Амбасатар РБ ў Польшчы - ?
Амбасадар РБ ў Летуве - ?

Дапаўненьні і новыя пасады вітаюцца. ВЕДАЙ СВАЮ ЎЛАДУ! :)))

Тэгі: