it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jul 31

bruk01

tut.by са спасылкай на citydog.by перадрукаваў матэрыял, што на Маркса вярнулі брукаванку. маўляў, не перажывайце.

але фотка рэзанула вока!

па-першае, старая брукаванка была чорная. ня ведаю, ці ад пачатку, ці ад часу -- але чорная. калі яе пачысьцілі -- то навошта?

па-другое, старая брукаванка была збольшага простакутнай формы, а гэтая, як вынікае з фота, -- збольшага квадратная.

брукаванку на Маркса здымаюць для рамонта вуліцы ўжо ня першы раз. я знайшоў свае фоткі 2008 году. на іх -- зьнятая брукаванка на Маркса і такая самая на суседняй вуліцы.

тады таксама перажывалі: вернуць ці не? але вярнулі. і, дарэчы, ніхто яе не чысціў -- як была чорная, так і засталася.

калі брукаванку падмянілі, то навошта? некаму на лецішча?..

ці тая гэта брукаванка -- памяркуйце, калі ласка, самі з фота.

bruk2
bruk1

 

bruk4

а вось яшчэ пару фотак новай

bruk02

bruk03