it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jul 22

druja zag

урывак пра Друю з Вандровак з Цмокам

Друя: начоўка ў таямнічым кляштары 1646 года

Гэтым разам замест начоўкі ў аграсядзібе нас чакае шмат цікавейшы варыянт. Дзякуючы Кастусю Шыталю ёсць дамова на начоўку ў сапраўднай келлі друйскага кляштара. Скажу я вам, такога не прапануе ніводная аграсядзіба! Той факт, што ў Друю мы прыехалі пад першую гадзіну ночы, толькі дадаў кляштару таямнічасці. Нягледзячы на позні час, нас шчыра вітае ксёндз-пробашч Сяргей Сурыновіч і вікарый Даніла Сваяк. Каб не затрымліваць адно аднаго размовамі на сонную гадзіну, зычым адно аднаму дабранач ды кладземся ў келлі, якой каля 360 год.
…Нараніцу за каваю гутарым з шаноўнымі ксяндзамі. Гэта – дзве неверагодныя жыццёвыя гісторыі.
Айцец Сяргей Сурыновіч сам з-пад Іўя, у Друі служаць ад 16 лістапада 2012 года. Вучыўся ў каталіцкай семінарыі ў Гародні, адкуль быў адлічаны ў 1998 годзе за… прабеларускія і антыпольскія настроі. Скончыў навучанне ў Пецярбургу, абараніўся ў Латэранскім універсітэце ў Рыме. Служыў на Каўказе (Краснадар), у Пярмі (Урал), у Калінінградзе, потым вярнуўся на Радзіму.
Айцец Даніла родам з Пярмі (Расія), але продкі з Беларусі. Далёкі сваяк Крукоўскі забяспечваў мясам каралеўскі двор – пра што захавалася дакументальнае сведчанне, падзяка ад караля. Айцец Даніла вывучыў беларускую мову, высвяціўся на ксяндза, цяпер служыць тут па-беларуску. Сваяк – прозвішча, узятае ім у гонар ксяндза-паэта Казіміра Сваяка.
Аглядаем касцёл, уздымаемся на 35-метровую званіцу. За касцёлам – магутная Дзвіна, за Дзвіною – Латвія і мястэчка Піедруя, якое не так даўно яшчэ звалася Прыдруйскам.
Пасярод Дзвіны – Бернардынаў востраў.
-- Як я падняўся а пятай раніцы і пайшоў аглядаць наваколле, убачыў на беразе дзівосную карціну, -- апавядае наш фатограф Аляксандр Ждановіч. – Некалькі жанчын селі ў чоўны з вёдрамі і павеславалі туды. Дзядок на беразе апавёў, што яны перапраўляюць кароваў на гэты востраў увесну і каровы жывуць там ажно да халадоў. А потым пачаставаў мяне сырадоем!
Сярод званоў – і падарунак з далёкай Аўстраліі, ад колішняга жыхара Друі доктара Юзэфа Малецкага і ягонай жонкі Аліны. Асцярожна, каб не нарабіць дужа шуму, выпрабоўваем чароўныя галасы званоў.
З сярэдзіны касцёл больш-менш адноўлены айцамі-марыянамі. Хоць праблемаў стае: вільгаць на сценах падступна раз’ядае цэглу, чым стварае вялікую небяспеку. Звонку касцёл просіць тынкоўкі (хоць і так глядзіцца дужа фактурна і рамантычна).
З дазволу ксяндза Сурыновіча спускаемся ў касцельнае падзямелле. Верагодна, яно хавае шмат таямніц, але цяпер большасць адтулін і хадоў замураваныя…
А вось падзямелле кляштара больш атракцыйнае для турыста і цікаўнага. Тут б’е падземная крыніца, якая ўтварае невялічкі ручай. Шмат пакояў і адгалінаванняў даюць волю фантазіям шукальніка прыгодаў!
Сам кляштар вымагае тэрміновага аднаўлення – сцены ва ўнутраным дворыку нагадваюць фільмы пра разбомбленыя ў вайну гарады. Усярэдзіне ксяндзы Сяргей і Даніла ўжо распачалі рамонт сваімі сіламі: прывялі ў парадак некалькі келляў, зрабілі кухню, прыбіральню.
-- Калі Бог дасць сілы, маю грандыёзны план, -- дзеліцца айцец Сяргей. – Аднавіць кляштар цалкам і зрабіць тут цэнтр духоўнай рэабілітацыі. Каб чалавек, якому цяжка, мог прыехаць сюды і пажыць некалькі месяцаў, падумаць пра вечнае, пагутарыць з Богам…
Між намі кажучы, нават адна ноч у друйскім кляштары здольная паўплываць на чалавека станоўча. Прынамсі, удзельнікі нашай экспедыцыі адназначна сыйшліся на думцы, што галовы нашыя прасвятлелі.
Развітваемся з Сяргеям Сурыновічам і Данілам Сваяком. Не ў якасці рэкламы, а ў якасці добрай волі змяшчаем нумар рахунка і кантакты Сяргея Сурыновіча для ўсіх ахвочых дапамагчы ў высакароднай справе аднаўлення друйскага кляштара:
Р\Р 3015000006283 Беларусбанк філ. №205 г. Браслаў; код банка 637 УНН300170419; УНП 534. Адрас і тэлефон кляштара: 211960 Друя, вул. Леніна 54. Браслаўскі раён, Віцебская вобласць. тэл: 8 (02153) 25109; E-mail: trojca@tut.by

druja (27)

druja (11)

druja (1)

druja (2)

druja (3)

druja (4)

druja (5)

druja (6)

druja (8)

druja (9)

druja (10)

druja (12)

druja (13)

druja (14)

druja (15)

druja (16)

 

druja (21)

druja (17)

druja (18)

druja (19)

druja (20)

druja (22)

druja (23)

druja (24)

druja (25)

druja (26)

druja (28)

druja (29)

druja (30)

druja (31)

druja (32)

druja (33)

druja (

Тэгі: ,