it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jul 22

pliaban

даслана на пошту

 25 і 27 ліпеня 2013 года ў Мінску і вёсцы Плябань пройдуць прэзэнтацыі кнігі “На “панскіх” могілках Плябані”. Выданне пабачыла свет у гэтым годзе ў межах новай кніжнай серыі “Гістарычныя могілкі Беларусі”.

 

Кніга “На “панскіх” могілках Плябані” – першае выданне ў Беларусі, якое акрамя вуснай гісторыі, апісання культавай архітэктуры, рэдкіх старых фатаздымкаў, утрымоўвае грунтоўнае даследванне “панскіх” могілак Плябані праз прызму гісторыі, краязнаўства, мастацтвазнаўства, геалогіі і нават некрапалістыкі, якая толькі развіваецца ў нашай краіне.

У кнізе сабраны:

  • падрабязная мапа могілак, у якой адлюстравана каля 600 надгробкаў,
  • каталог захаваўшыхся надгробкаў з іх дэтальным апісаннем,
  • фатаздымкі найбольш характэрных надгробкаў,
  • пералічэнне і тлумачэнне могілкавых сімвалаў, прыклады эпітафій,
  • вызначэнне пагрозаў, якія існуюць для захавання некропаля.

Матэрыялы, размешчаныя ў кнізе, дазволяць любому, хто пажадае, правесці падобныя працы на гістарычных могілках свайго рэгіёну.

Ўкладальніца кнігі Вольга Сямашка распавядае: “Кніга прысвечана памяці Міхася Чарняўскага, Міхася Раманюка і Сяржука Вітушкі - асобаў, якія ў свой час спрычыніліся да прыборкі і даследвання плябанскіх могілак і магілы паўстанцаў Каліноўскага, якая на іх і знаходзіцца.

Выданне кнігі сталася вынікам палявых даследванняў могілак Плябані і самой вёскі ў перыяд з 2007 па 2013 гады высілкамі нашай ініцыятывы прыборкі і пашпартызацыі гістарычных могілак Беларусі. У нас атрымаўся даведнік-пуцяводнік, які дазволіць чытачу зазірнуць у невядомыя старонкі гісторыі Плябані 19-20 стагоддзяў, павандраваць па саміх могілках для азнаямлення з гэтым спецыфічным месцам памяці і пашукаць памерлых сваякоў, аддаць даніну памерлым”.

Акрамя гэтага для наведвальнікаў прэзентацый адкрыюцца таямніцы, якія плябанскія могілкі захоўвалі да гэтага часу:

Чаму можна лічыць, што Каліноўскі перапахаваны ў Плябані?  

Чаму з магілы паўстанцаў Каліноўскага ў Плябані на працягу стагоддзя тройчы знікала шыльда і дзе схаваны першапачатковы надгробак паўстанцам Каліноўскага?

Дзе пахаваны мужчына-прататып пана Быкоўскага з п’есы Купалы “Паўлінка”?

Чаму Плябань сталася месцам паломніцтва папскага нунцыя?

 

У праграме мінскай прэзентацыі 25 ліпеня: музыка Віктар Сямашка, паэты Віктар Жыбуль і Вера Бурлак, гісторыкі і адмыслоўцы ў галіне аховы могілак.

У суботу 27 ліпеня у Плябані: барды Тацяна Беланогая, Андрэй Касцень, музыка Віктар Сямашка і многія іншыя.

 

Месца правядзення прэзентацый:

г. Мінск, 25 ліпеня 2013 (чацвер), музэй Я.Купалы

Пачатак: а 19-й.

Уваход па музейных квітках 7 000 бел.руб.

 

в. Плябань, 27 ліпеня 2013 (субота), Маладзечанскі раён, Мастацкая галерэя

Пачатак: 12-30

Уваход вольны.

 

=================================

Мерапрыемствы ў сацыяльных сетках:

http://vk.com/event55922718

https://www.facebook.com/events/547016402024554/

 

 

Як даехаць у Плябань 27.07.2013 на прэзэнтацыю?

 

1) Электрацыя “1611 Мінск-Пас. – Маладзеча” - 08:52 -10:08.

Выхад на прапынку Ласі. Час у дарозе 1 г. 16 хв.

 

Электрацыя “1613 Мінск-Пас. – Маладзеча” - 09:26 -10:41.

Выхад на прапынку Ласі. Час у дарозе 1 г. 15 хв.

 

Электрацыя “1615 Мінск-Пас. – Маладзеча” - 10:50 -12:07.

Выхад на прапынку Ласі. Час у дарозе 1 г. 16 хв.

 

2) Аўтамабільная траса Мінск-Маладзечна. Накірунак на Маладзечна, паварот налева за указальнікам “Плябань”.

 

3) Павяртаньне:

“6122 Маладзечна - Мінск-Пас.” - 14:01-15:18

“6126 Маладзечна - Мінск-Пас.” - 16:20-17:37

Тэгі: