it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jul 18

buslakou-fota

сябры! шчыра запрашаю вас прыйсьці на прэзэнтацыю кнігі Юрася Бушлякова (1973-2013)

Юрася ня стала ў чэрвені. чатыры гады ён змагаўся з самай падступнай у сьвеце хваробай... да апошніх дзён даводзіў да ладу гэтую кнігу, якая стане настольнай у кожнага беларускамоўнага чалавека.
культура мовы і маўленьня Юрася Бушлякова -- эталон для кожнага беларуса.

я шчасьлівы, што пазнаёміўся з Юрасём 12 гадоў таму, калі ён выкладаў у нас у Коласаўскім Ліцэі "Гісторыю і культуру беларускай мовы". пазьней Юрась Бушлякоў рэдагаваў мае "Pager-вершы", даводзіў да ладу непадцэнзурнае выданьне "Ладдзі Роспачы". "дзіцячая заМова" прысьвечаная яму, як любімаму настаўніку. кожную літару ў гэтай кнізе таксама вычытаў Юрась -- ужо цяжка хворы, літаральна за паўгоду да адыходу ў вечнасьць.

каб зразумець, які гэта быў сьветлы, шчыры, вытанчаны і шляхетны чалавек, прапаную паглядзець хоць бы некаторыя відэаролікі зь ім:

кранальная падборка відэа ад Макса Шчура

Беларуская дыктоўка 2 лютага 2013 году

19 выпускаў праграмы "Моўнік" на Белсаце

«Жывая мова» Юрася Бушлякова — калекцыя практычных эсэ пра тое, як гаварыць па-беларуску правільна і прыгожа. Цягам сваёй рэдактарскай працы на Радыё Свабода аўтар выяўляў складаныя, спрэчныя ці памылковыя моманты ў жывой мове, аналізаваў іх і даваў парады, якія склалі цыкль радыёперадачаў і леглі ў аснову кнігі.

buslakou-vokladkaГэтую кнігу Юрась дапісваў і ўдасканальваў да апошніх дзён жыцьця. Яна ўбачыла сьвет да саракавін з дня ягонай заўчаснай сьмерці.

Прэзэнтацыя кнігі адбудзецца 23 ліпеня а 18-й гадзіне ў памяшканьні сядзібы БНФ, Менск, вуліца Чарнышэўскага, 3.

Усе прысутныя атрымаюць кнігу Юрася Бушлякова «Жывая мова» з адбіткам пячаткі-экслібрыса, зробленым рукой ягонай маці.

перадрук абвесткі -- з Радыё Свабода

Тэгі: