it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jul 17

у межах імпрэзы кнігарняй "Акадэмкніга" будзе арганізаваны продаж кніг па гісторыі ВКЛ

vkl-afisha

 

Вялікі канцэрт

«Дзень культуры народаў Вялікага Княства Літоўскага»

у рамках выставы

«Партрэты уладароў і магнатаў Вялікага Княства Літоўскага»

 

24 ліпеня з 18.00 да 23.00 ва ўнутраным дворыку музея зноў аб’яднаюцца чатыры краіны, чатыры культуры, чатыры мовы, чатыры гісторыі.

Народы Беларусі, Украіны, Польшчы і Літвы звязвае агульная гісторыя – гісторыя Вялікага Княства Літоўскага. У сучасным свеце важна захоўваць агульныя культурныя традыцыі і сувязі гэтых краін. На мерапрыемстве мы паспрабуем перадаць атмасферу той эпохі і пазнаёмімся з сучаснай музычнай культурай краін Беларусі, Украіны, Польшчы і Літвы.

 

У дворыку музея Вас чакае Вялікі канцэрт з выступленнем гуртоў:

• «ПАЛАЦ» (Беларусь) пры падтрымцы кампаніі “Будзьма беларусамі!”

• «ГЫЧ Аркестр» (Украіна)

• «VOŁOSI» (Польшча) пры падтрымцы Польскага Інстытута ў Мінску;

• «Aiste Smilgeviciute & SKYLE» (Літва) пры падтрымцы Пасольства Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь.

 

А таксама традыцыйныя рамесныя майстэрні ад Цэнтра народных рамёстваў «Скарбніца»; выстава касцюма, даспехаў і зброі (XIII–XVI стст., рэканструкцыя) ад Маладзёжнага грамадскага аб’яднання «Жывая гісторыя»; вясёлыя танцы, віктарыны, прызы і спецыяльнае меню ад Арт-кафэ.

Інфармацыя пра ўдзельнікаў:

Гурт «ПАЛАЦ» (Беларусь)

www.palac.org/

Гурт “Палац” – адна з самых папулярных і запатрабаваных груп у Беларусі. Група з’яўляецца родапачынальніцай стылю фолк-мадэрн. У аранжыроўках яны выкарыстоўваюць традыцыйныя аўтэнтычныя беларускія інструменты.

 

Гурт «ГЫЧ Аркестр» (Украіна)

«ГЫЧ Аркестр» на дадзены момант з’яўляецца адным з самых запатрабаваных фестывальных калектываў. У сваёй музыцы яны спалучаюць этнічныя мелодыі Заходняй Украіны з элементамі мадэрну і джаза.

 

Гурт «VOŁOSI» (Польшча)

www.volosiband.com/

Майстэрства вышэйшага ўзроўню спалучаецца ў іх з натуральнасцю, а энергія – з класічнай вытанчанасцю. За два гады струнны квінтэт Volosi паспеў заваяваць Германію, Грузію, адзначыцца на самых маштабных пляцоўках Польшчы.

 

Гурт «Aiste Smilgeviciutes & SKYLE» (Літва)

www.skyle.lt /

У творчым багажы групы ўжо больш за дваццаць альбомаў, сярод якіх і музыка для спектакляў. У гэтым годзе калектыў атрымаў прэмію Прэзідэнта Літоўскай Рэспублікі за ўклад у культуру. У сваёй музыцы злучаюць розныя стылі ад фолка да арт-рока і выкарыстоўваюць як класічныя інструменты (віяланчэль, скрыпка, акардэон), так і старажытны літоўскі інструмент канклес (kanklės).

 

Цэнтр народных рамёстваў «Скарбніца»

www.skarbnica.by/

«Скарбніца» – навукова-вытворчае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства беларускіх народных рамёстваў больш за 30 гадоў робіць вырабы, якія з’яўляюцца візітнай карткай Рэспублікі Беларусь.

 

Маладзёжнае грамадскае аб’яднанне «Жывая гісторыя»

www.livinghistory.by/

Арганізатары аднаго з найбуйнейшых фестываляў Беларусі «Спадчына стагоддзяў», міжнароднага турніру «Кубак выкліку».

 

Кошт білета (папярэдне) – 85 000 бел. руб., у дзень правядзення мерапрыемства – 100 000 бел. руб.

Білеты можна набыць у касе музея (Леніна, 20)

Колькасць білетаў абмежавана!

Кантакты: (017) 327 71 63

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Тэгі: