it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jul 03

перадрук з сайта ICOMOS

Прапануем спіс валанцёрскіх летнікаў на сезон 2013 г.  Сёлета у асноўным гэта архелагаічныя раскопкі на любы густ. Але ёсць і іншыя прапановы.

Карыстайцеся магчымасцю добра адпачыць і плённа папрацаваць!

Спіс будзе ўдакладняцца!

 

 

Любча-2013”

Месца правядзення: в. Любча, Навагрудскі раён.

Даты: жнівень

Тып работ: археалагічныя раскопкі і іншае.

Умовы: Памяшканні, ложкі, коўдры, і кухня з усімі ўмовамі для добрага харчавання.

Арганізатар: ДФ "Любчанскі замак".

Кантакты: дасылайце свае заяўкі і пытанні на e-mail: lz-2010 (смоўж) tut.by, http://lubcza.by/

 

"Смаляны 2013"

Месца правядзення: в. Смаляны, Аршанскі раён.

Даты: 5.08 – 12.08.2013

Тып работ: распрацоўка праекта "Смаляны - гісторыка-культурны комплекс", распрацоўка прапаноў па выкарыстанні і кансервацыі руін каталіцкага манастыра XVIII ст., працы па добраўпарадкаванню царквы Праабражэння Гасподняга XVIII ст.

Умовы пражывання: намёты, памяшканне.

Умовы ўдзелу: патрэбныя архітэктары і дызайнеры, кольскасць месцаў абмежаванае.

Арганізатар: ГА "Беларускі камітэт ІКАМОС"

Кантакты:  belarus.icomos (смоўж) gmail.com

 

"Сёмкава - 2013"

Месца правядзення: в. Сёмкава, Мінскі раён.

Даты: 01.07- 15.08.2013

Тып работ: добраўпарадкаванне тэрыторыі палаца Адама Хмары XVIII ст.

Арганізатар: Міжнародны фонд Сям'я - Яднанне - Айчына

Кантакты: 8(029)7762435 (Каралёў Павел)

 

"Крэва - 2013"

Месца правядзення: в. Крэва, Смаргонскі раён.

Даты: жнівень (канкрэтныя даты ўзгадняюцца)

Тып работ: археалагічныя раскопкі

Арганізатар: ДФ "Крэўскі Замак"

Кантакты:  kreuskizamak@gmail.com

 

"Паўстанцы Наваградчыны - 2013"

Месца правядзення: Навагрудскі раён.

Даты: ліпень-жнівень

Тып работ: пашуковыя працы, арганізацыя публічных мерапрыемстваў, экспедыцыі.

Арганізатар: краязнаўцы Навагрудчыны

Кантакты: http://vk.com/event55271998

 

"Асавец - 2013"

Месца правядзення: в. Асавец, Бешанковіцкі раён.

Даты: 1-15.08 2013 г.

Тып работ: археалагічныя раскопкі

Умовы пражывання: палатачны лагер

Арганізатар: Інстытут гісторыі НАН Беларусі

Кантакты: http://asaviec.by/ekspedycyia/

 

 

Археалагічныя раскопкі ў Белавежскай пушчы

Месца правядзення: Камянецкі раён.

Даты: 1-16.07 2013 г.

Тып работ: археалагічныя раскопкі

Арганізатар: археолаг Ткачоў Алег

Кантакты: 8(029) 143-67-90

 

Археалагічныя раскопкі на гарадзішчы днепра-дзвінскай культуры.

Месца правядзення: в. Бірулі Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці.

Даты: 4–24.07 2013 г

Тып работ: Комплексная археалагічная экспедыцыя

Умовы пражывання: палатачны лагер

Арганізатары і кантакты: Андрэй Вячаслававіч Вайцяховіч, маб.т. +375-29-578-23-75

Тэгі: