it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jun 27

перадрук з Cmok.budzma.org

Як стала вядома нашаму сайту, Рыгор Барадулін з Цмокам сябруе даўно.

-- Цмок -- гэта вельмі даўні сімвал, даўні беларускі грамадзянін, -- сказаў у інтэрв'ю Cmok.budzma.org народны паэт Беларусі. -- Гісторыі пра Цмока сягаюць каранямі ў часы паганства. Але, хоць беларусы сёння ходзяць у касцёл ці царкву, паганства не забываецца. Гэта і даўнія народныя святы, і абрады, і прыкметы. Беларусы ходзяць у храм, але калі лета сухое -- то дажджу таксама ведаюць у каго папрасіць. Таму адраджэнне легендарнага Цмока -- гэта вельмі добрая і натуральная справа! Беларускі Цмок не добры, і не злы -- ён па-беларуску хітры і мудры!

Дзядзька Рыгор, атрымаўшы ў падарунак сувеніры з лагатыпам "Краіна Цмокаў", іранічна заўважыў: "За такі лозунг у сталінскія часы вас бы ўжо даўно адправілі шукаць Цмока на Калыму!".

У падарунак нашаму сайту Рыгор Барадулін перадаў два свежыя цмачыныя вершы. І намякнуў, што варта чакаць працяг цмачынай тэмы!

Вашай увазе -- рукапісы вершаў.

Шануйся, хітравокая,

Тут і цябе цмок

Зацмокае!

Шчыра рад

Не ў дакор.

Цмокаў брат

дзед Рыгор.

 

Не нідзе --

Цмок жыве ў вадзе.

Смачна ў багне,

Цёпла ў багне.

Цмок ніколі не засмягне.

Тэгі: ,