it cz lt rb
ua fr pl en
se by
траўня 29

damel

 

12 чэрвеня ў 19.00 Музычны салон музея гомельскага палаца Румянцавых і Паскевічаў запрашае на прэзентацыю унікальнай карціны-іконы мастака нумар адзін у Беларусі XIX стагоддзя - Яна Дамеля. Абраз Святога Язэпа з Дзіцяткам Ісусам будзе выстаўлены ў Белай гасцінай палаца.

Трохметровае палатно будзе дэманстравацца пад арганную музыку ў выкананні арганісткі Полацкага Сафійскага сабора Ксеніі Пагарэлай. Прагучаць творы Баха, Букстэхудэ, Сабадзіні, Цыполі, Бельмана і Ліста. Кошт квітка 45 тысяч рублёў. Пасля прэзентацыі ў палацы палатно адправіцца назад у касцёл вёскі Вішнева і зойме там пачэснае месца над галоўным алтаром.

Нагадаем, 200-гадовы ўнікальную для Беларусі абраз знайшоў вернік гомельскага рыма-каталіцкага касцёлаАнатоль Шчучко і прывёз на рэстаўрацыю ў Гомель.

паводле Catholic.by

Тэгі: ,