траўня
25
|
Кіраўніцтву “ПравітБел”
Глеба Паўлавіча Лабадзенкі
Кіраўніцтва “ПравітБел”!
Набыў у краме вашыя пельмені “Вкус от Бульбаша” (адразу назву не заўважыў – так бы ніколі не ўзяў).
Мяне шчыра абразіла гэтая назва. Ці можаце вы сабе ўявіць у Расіі пельмені “Вкус от москаля”, у Польшчы – “Вкус от пшека”, ва Украіне – “Вкус от хохла”, у Ізраілі – “Вкус от жида”?..
Чаму ж вы дазваляеце сабе зневажаць нашу нацыю, наш народ, нашую краіну? Бульбаш – абразлівая мянушка, хамства, знявага.
А вашыя пельмені ідуць на экспарт у Расію ды іншыя краіны. Атрымліваецца, вашая фірма свядома абражае беларусаў як у самой Беларусі, гэтак і за мяжой.
Прашу патлумачыць, чаму.
25.05.2013 /Г.П. Лабадзенка/
адрас бульбашоў:
Міцкевіча, 57а
231400 Наваградак
Гарадзенская вобласьць
Тэгі: пачвары