it cz lt rb
ua fr pl en
se by
траўня 21

samsung
чарговыя навіны пра горача любімую мной маскальскую канторку.

мама знайшла непадалёк школы мабільнік -- смартфон "Самсунг". з наклеенымі стразікамі -- ну яўна дзяўчынкі-школьніцы. клявіятура заблякаваная -- трэба ўвесьці код. сімка МТС.

бацька пазваніў у МТС, паведаміў пра факт, прадыктаваў нумар сімкі і кажа: знайшлі тэлефон вашага абанента, хочам вярнуць. апэратарка запісала ягоны нумар.

праходзіць ТЫДЗЕНЬ -- ЦІШЫНЯ!!

бацька пазваніў зноў, кажа: няўжо вам настолькі пляваць на сваіх абанентаў? чалавек згубіў тэлефон! яўна дзіця! і вы не паварушыце пальцам, каб яго вярнуць!

кажа, дайце мне кантактны тэлефон таго чалавека -- я сам вярну. а калі так нельга -- то дайце чалавеку мае кантакты!

апэратарка толькі і адказала бяздушным голасам: к сажаленію, нічэм ня можам вам памоч!..

тады бацька схітрыўся. уставіў у тэлефон сваю сімку ды стаў падбіраць код ад блакіроўкі клявіятуры. змарнаваў гадзіну, але падабраў -- 2222!!!

знайшоў там кантакт "папа". патэлефанаваў чалавеку і паведаміў. чалавек дужа дзякаваў. высьветлілася, што тэлефон страціла ягоная дачка-пяцікласніца -- дзяўчынка 11-ці гадоў.

сёньня ўвечары яе тата мусіць пад'ехаць па мабільнік.

а мтс -- тупыя бяздушныя маскалі.

100619925.110388320

Тэгі: