it cz lt rb
ua fr pl en
se by
траўня 13

перадрук з сайта Таварыства
нагадаю, у Леніне ёсць унікальная драўляная капліца 1863 году (глядзець фота і відэа)
а таксама ўнікальныя жыдоўскія могілкі 1568 году (глядзець фота і відэа)

ps мястэчка названае так ня ў гонар злобнага карузьліка-забойцы, а носіць такую назву ад XVI стагоддзя

1212 мая 2013 г. у былым мястэчку Ленін, зараз аднайменная вёска ў Жыткавіцкім раёне, адбылося ўрачыстае  адкрыццё мемарыяльнага камяню ў памяць 1200 нявінных ахвяр нацызму, якія былі закатаваны ў лютым 1943 г. Гэта жыхары самога мястэчка і навакольных вёсак, беларусы і палякі, якіх нацысты знішчылі ў адказ на захоп мястэчка савецкімі партызанамі.

 

Камень і мемарыяльная шыльда на камяню ўсталяваны ў цэнтры былога мястэчка, побач з брацкай магілай  салдат і афіцэраў Чырвонай Арміі, загінулых пры вызваленні паселішча  ў 1944-м г.,  па ініцыятыве і з фундацыі і польскага бізнэсмэна  са Шчэціна, выхадца з сем’яў Багукоў, Горбатаў і Круковічаў, якія жылі ў Леніне і ваколіцах, Антонія  Анджэя Аскальдовіча.

dsci0029

Цырымонія асвячэння  праведзена архірэем, япіскапам Тураўскім Леанідам,  адміністратарам  Пінскай дыяцэзіі біскупам  Антоніям Дзям’янкам. Папярэдне адбыліся біскупская імша ў мікашэвіцкім касцёле Ўнебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, архірэйская служба ў царкве Раства Багародзіцы ў Леніне. Пасля набаждэнстваў быў зладжаны супольны хросны ход на местачковыя хрысціянскія могілкі, дзе была праведзена  супольная заупакойная малітва.

 

dsci0005

У мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня Жыткавіцкага раёнага савета дэпутатаў Ніна Рамановіч, намеснік старшыні Жыткавіцкага райвыканкаму Валерый Рагалевіч, старшыня Ленінскага сельсавету Васіль Нямчэня, дарадца Амбасады Польшчы ў Беларусі Аляксандр Васілеўскі, генеральны консул Польшчы Марэк Пендзюх,  застаўшыяся ў жывых сведкі той страшнай трагедыі, сям’я і сваякі Антонія Анджэя Аскальдовіча,  прадстаўнікі Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, мясцовыя жыхары.

 

dsci0028

Цырымонія адкрыцця з’явілася цудоўным прыкладам не на словах, а на справе дзяржаўна-грамадскага партнёрства і народнай дыпламатыі, калі, дзякуючы ініцыятыве толькі адной вялікай сям’і, якую абставіны разарвалі паміж Беларуссю і Польшчай, былі яшчэ болей ўмацаваны масты сяброўства і добрасуседства паміж народамі, якія напрацягу стагоддзяў жылі ў адной дзяржаўнай і культурнай прасторы.

 

 

Удзел Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры ў падрыхтоўчых працах па стварэнню мемарыялу, па яго  адкрыццю  адбыўся пры падтрымцы агульнанацыянальнай кампаніі “Будзьма беларусамі”.

 

dsci0036

Духавенства і госці мерапрыемства

dsci0037

Старшыня Ленінскага сельсавету Васіль Нямчэня

dsci0038

Сведкі трагічных падзей і іх сваякі

dsci0042

Афіцыйная цырымонія адкрыцця мемарыяльнага камяня

dsci0046

Выступае Антоній Анджэй Аскальдовіч

dsci0055

Выступае Антон Астаповіч

dsci0056

Уручэнне Антонію Анджэю Аскальдовічу дыплому Таварыства аховы помнікаў

 

dsci0081

Адкрыццё мемарыялу

 

dsci0084

Выступленне мясцовай самадзейнасці

Тэгі: