it cz lt rb
ua fr pl en
se by
траўня 02

skarga1

Дырэктару ЖРЭА №1

Фрунзенскага раёна г. Мінска

Глеба Паўлавіча Лабадзенкі

 

Заява

Шаноўны дырэктар ЖРЭА!

10 красавіка пашталёнка ўручыла мне грозны ліст ад дырэктаркі ЖЭС №48 Ягоршавай (выканаўца Паўлоўская). У лісце мяне папярэджваюць пра недапушчэнне (дарэчы, гэта пішацца разам, а гр. Паўлоўская – непісьменны чалавек) гучнага слухання музыкі і шуму, а таксама забруджвання калідора. Робіцца гэта на падставе скаргі Арлоўскага Р.С., зяця (!) майго суседа з кв. №41 Клепчы Н.С. Пра гэтым ніякай праверкі праведзена не было, нам ніхто не тэлефанаваў і не прыходзіў.

Паведамляю, што Арлоўскі Р.С. у пазначанай кватэры не жыве, а толькі прыходзіць часам (я яго бачыў 2 разы ў жыцці). Апроч гэтага, на маю думку, Арлоўскі Р.С. – неўраўнаважаны чалавек. Бо ўжо двойчы складаў на мяне беспадстаўныя скаргі. Адзін раз, прыйшоўшы да свайго цесця, выклікаў участковага – нібыта я раблю ў кватэры перапланіроўку. Гэта – хлусня і паклёп, у чым і ўпэўніўся міліцыянер, які прыходзіў. Другі раз паскардзіўся на тое самае ў ЖЭС. Мне тэлефанавалі, але я адказаў праўду: ніякай перапланіроўкі няма, прыходзьце паглядзіце самі. Не прыйшлі.

І вось цяпер, пасля скаргі гэтага неадэкватнага грамадзяніна, ЖЭС 48 піша мне, што яны мяне “папярэджваюць”, а калі Арлоўскі Р.С. паскардзіцца зноў – упаяюць штраф ад 10 да 30 базавых велічыняў.

Гэты ліст з боку дырэктаркі ЖЭСа Ягоршавай глыбока мяне абразіў, зняважыў мой гонар і годнасць. Мала таго, што я не шумлю і не слухаю гучна музыку – гэта немагчыма ў прынцыпе, бо ў мяне 10-месячнае дзіця.

У сувязі з гэтым патрабую.

Пісьмова выбачыцца перада мной за хлусню і паклёп.
Патлумачыць, чаму без праверкі і апытання жыхароў нашай кватэры было зроблена папярэджанне.
Прыцягнуць да адказнасці дырэктарку ЖЭСа Ягоршаву – за абразу майго гонару і годнасці.
Указаць грамадзяніну Арлоўскаму аб недапушчэнні ў далейшым паклёпніцкіх і абразлівых дзеянняў у мой адрас. У адваротным выпадку буду звяртацца ў міліцыю – на яго і на грамадзянку Ягоршаву, як асобу, якая спрыяе гэтаму грамадзяніну.
Прыкладаю копію адказа з ЖЭСа на 1 аркушы. Прашу даць адказ у тэрміны і на мове, прадугледжанай Законам.

 

Г.П. Лабадзенка

zhrea01

zhrea02

Тэгі: