it cz lt rb
ua fr pl en
se by
траўня 01

НАГАДВАЮ! ПІШЫЦЕ ЯК МАГА БОЛЬШ ЗВАРОТАЎ ВА ЎСЁ ЗАПАР УСТАНОВЫ ПА-БЕЛАРУСКУ!

ПАВОДОДЛЕ ЗАКОНА АБ ЗВАРОТАХ ГРАМАДЗЯН ВАМ АБАВЯЗАНЫ АДКАЗАЦЬ ПА-БЕЛАРУСКУ. ХОЦЬ БЫ Ў ТАКОЙ ФОРМЕ -- АЛЕ ДАВАЙЦЕ НАГАДВАЦЬ ШТОДНЯ, ШТО ЁСЬЦЬ ЛЮДЗІ, ДЛЯ ЯКІХ МОВА ВАЖНАЯ.

11.04.2013

Начальніку вытворчасці “Мінская пошта”
Трубач Алене Уладзіміраўне
Глеба Паўлавіча Лабадзенкі

Зварот
Шаноўная Алена Уладзіміраўна!

Звяртаюся да Вас з прычыны жахлівай працы паштовага аддзялення №15 (вуліца Янкі Маўра). Ужо працяглы час (больш за паўгода) там “неўкамплектаванасць кадрамі”. Гэта значыцца, што пастаянна з чатырох акенак працуе толькі два. Я ўжо пісаў пра гэтую праблему перад Новым годам. Тады мне адказалі, што пасля Новага года прыйдуць нейкія стажоры. Стажоры прыйшлі – і сядзяць гуляюць у тэлефон (сам бачыў) – а ўсё адно з чытарох акенак працуе толькі два.
Прычым у дні, калі людзі прыходзяць аплаціць квартплату, на пошце пачынаецца Садом і Гамора, пекла, якога свет не бачыў. Каб атрымаць пасылку ці адправіць заказны ліст, трэба адстаяць 40-50 хвілін.
Я размаўляў з дырэктаркай. Яна смяецца ў твар і кажа: “Пішыце куды хочаце, нічога не зменіцца. За такоя грошы ніхто не хоча працаваць”.
Але ж я бываю на іншых поштах – 92, 74 аддзяленнях – там такой вар’ятні няма, аддзяленні функцыянуюць добра. Хоць, падазраю, заробкі на розных аддзяленнях аднолькавыя.
У выніку атрымліваецца, што я не магу нармальна карыстацца паслугамі пошты. Каб адправіць ліст, набыць маркі ці атрымаць бандэроль, я мушу як нейкая жывёла парыцца гадзіну на пошце ў таварыстве пенсіянераў – якія не ведаюць, што за кватэру можна плаціць і ў банку, і праз тэрмінал. Чаму пошта пераўтварылася ў касу па прыёме квартплаты? Чаму пошта не выконвае добра сваю асноўную функцыю?
Калі ласка, прыміце меры. Спадзяюся не на сухую адпіску, а на нейкае вырашэнне праблемы. Чакаю адказ ва ўстаноўлены Законам тэрмін і на мове, прадугледжанай Законам.

З павагай,
Глеб Лабадзенка

post1

post2

Тэгі: