it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Apr 30

Піша Андрэй Кім:

Аднаўляем наш кінаклуб з паказу фільма "Форэст Гамп" у агучцы Паўла Харланчука, Алеся Маўчанава і Ганны Хітрык.
У чацьвер, 2 траўня, а 19 гадзіне ў пляцоўцы МЕ100 (me100.by).
Кошт уваходнага квітка: 15 тысяч студэнтам і навучэнцам, 25 тысяч дарослым. У кошт квітка ўваходзіць порцыя бясплатнага папкорну!

Далучайцеся і запрашайце сяброў!

Знакаміты погляд на Амерыку вачамі Форэста Гампа адлюстроўвае біблійны прынцып "Будзьце як дзеці" (Мацьвея, 18)

Што кажа пра фільм Вікіпедыя:
«Фо́рэст Гамп» (англ. Forrest Gump) — дзевяты фільм рэжысёра Роберта Земескіса. Выйшаў на экраны у 1994 годзе. Найбольш паспяховы фільм рэжысёра як сярод гледачоў (першае месца па зборах у 1994 годзе), так і сярод крытыкаў і прафесійных кінематаграфістаў (38 узнагарод, уключаючы прэмію «Оскар»).

У цэнтры дзеяння фільма знаходзіцца галоўны герой — Форэст Гамп (сугучна з анг. forest gump, то бок «дурачок з лесу») з выдуманага горада Грынбоу, штат Алабама. Сюжэт пачынаецца дзяцінствам героя і скончваецца тым, як ён адпраўляе ў школу свайго сына. Па ходзе фільма Форэст прымае ўдзел у важнейшых падзеях амерыканскай гісторыі другой паловы 20га стагоддзя.

Пасля прагляду будзе магчымасць паразмаўляць з Алесем Малчанавым, акцёрам Купалаўскага тэатру, які агучыў у фільме ролю Форэста Гампа.
Рыхтуйце вашыя пытанні!

Ролі агучвалі: Павал Харланчук, Алесь Маўчанаў, Ганна Хітрык

УСІМ ГЛЕДАЧАМ БЯСПЛАТНЫ ПАПКОРН!

Тэгі: