it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Apr 27

піша чытач Алесь Баркоўскі:

 

   " Каса (італьян. cassa ад лац. capsa ёмішча, скрыня):

1) грашовая наяўнасць прадпрыемства, арг-цыі, установы.

2) Рахунак бухгалтарскага ўліку, на якім адлюстроўваецца рух грашовых сродкаў.

3) Падраздзяленне банкаў, некаторых прадпрыемстваў і арг-цый, якія ажыццяўляюць аперацыі з наяўнымі грашамі і інш. каштоўнасцямі.

4) Спец. памешканне для прыёму, захавання і выдачы грошай". /Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 8. Мінск. 1999. С. 137./

Ніводзін беларус ў вёсцы або горадзе на ашчадную кассу не гаворыць каса. Напісанне каса замест касса было бяздумна перанесена з польскай мовы kasa.

" Касса - склад на грошы. Пішацца з двумя с дзеля адрожненьня ад касы". /Ластоўскі В.  Падручны расійска-крыўскі (беларускі) слоўнік. Коўна. 1924. С. 251./

Дарэчы, пішацца ж ссыльны, расстрэл і г.д.

Тэгі: