it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Apr 10

mig

сёньня на шпацыры меў дзьве ілюстрацыі да працы нашых надзвычайных службаў. паставіў машыну на вуліцы Эўфрасіньні Полацкай, пайшоў у царкоўную краму па свечкі. вяртаюся хвілін праз 15 -- і бачу здалёк: нейкі дзядзька ашываецца каля машыны, пільна ўглядаецца ў вокны. а на заднім сядзенні ў мяне ляжыць ноўтбук -- на яго ён паглядае асабліва зацікаўлена. падыходжу, кажу: што трэба? аж адскочыў. кажа, салон разглядаў, спідометр. я толькі запытаў: на заднім сядзенні? ён пачаў сыходзіць са словамі: вы толькі нічога не падумайце, я тут проста сябра чакаў.

я сеў у машыну -- і краем вока бачу, што ён заглядае ў машыны ўжо на іншым канцы паркоўкі. тэлефаную 102, паведамляю. кажу: ваш кліент, няйначай. адназначна наркот, які шукае, дзе б што стырыць у машыне. адказваюць: выязджаем. запісалі мой нумар і імя.

той дзядзька кудысці аддаліўся. але праз 15 хвілін прыйшлі трое іншых -- і сталі заглядаць у тую машыну, куды нядаўна заглядаў ён. потым заўважылі мяне, сталі рабіць выгляд, што так проста тусуюцца.

забягаючы наперад, скажу -- роўна праз ГАДЗІНУ мне ператэлефанавалі з міліцыі і запыталі, "у чом дзела". калі я падзякаваў ім за пільную працу, зьдзівіліся: дык што, не высылаць машыну? не, кажу, чаго салярку дарма паліць. ідзіце, кажу, далей бабак з семкамі каля мэтро ганяйце.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

праз 500 мэтраў мяне чакаў другі выпадак. каля дома па Адоеўскага, 70 на ходніку ля дарогі ляжаў дзядзька і не варушыўся. я падыйшоў, таргануў яго. пачаў мычэць -- у драбадан п'яны, нічога ен разумее. патэлефанаваў 103. сказалі: жжыце каля яго, каб не ўцёк, высылаем машыну. праз ПАЎГАДЗІНЫ зьявілася "хуткая". паляпалі яго па шчаках -- і павалаклі па зямлі ў машыну. я падыйшоў спытацца, ці жывы ён. кіроўца кажа: а што яму зробіцца. кажу, а чаго ж вы так доўга ехалі? на што фельчарка сказала: дык іх мільён такіх па горадзе.

дарэчы, пакуль я чакаў "хуткую" непадалёк дзядзькі, назіраў. з масы людзей (чалавек 50) да яго за паўгадзіны падыйшло чалавек 5. патузалі троху -- і пайшлі далей.

мараль з гэных двох гісторый напішыце самі.

Тэгі: