it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Feb 07

12 лютага мусіць адбыцца ўрачыстае адкрыцьцё новага корпусу журфака. Адкрываць павінен Сам. Мы са студэнтам Валошыным, ясная справа, не маглі прапусьціць такое. Але з пэўных крыніц мы даведаліся, што пусьцяць туды ня ўсіх, а толькі 130 чалавек. Улічваючы, што на журфаку пад 1000 студэнтаў, мы пачалі хвалявацца і прымаць захады. Патэлефанавалі ў дэканат і папрасілі ўнесьці нас у запеветны сьпіс.

У нас запісалі: імя, імя па бацьку, прозьвішча, сэрыю і нумар пашпарта, кім і калі выдадзены, прапіску. А пасьля яшчэ перазвоньвалі і ўдакладнялі месца нараджэньня.

Папярэдзілі: адкрыцьцё 12-га а 12-й, але "вас яшчэ папярэдне сабяруць".

Мы хваляваліся. Мы перажывалі. Мы ўяўлялі, які Ён у рэале, што Ён нам скажа. Уяўлялі, як будзем расказваць дзецям і ўнукам пра гэты кульмінацыйны момант нашага жыцьця.

Але ня лёс. Толькі што -- званок. Так і так, але вам не давядзецца пабываць на гістарычнай сустрэчы. Нам тут ціпа сьпісы скарацілі на 11 чалавек...

-- І я патрапіў у гэтыя 11 чалавек?.. -- пытаюся.

-- Ага, і Валошын таксама. У нас ціпа сьпіс быў не па алфавіце, а абы як. А вы запісваліся апошнімі, вось вас і адрэзалі.

Што і патрабавалася даказаць.