it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Mar 29

600x

вырашылі падтрымаць айчыннага вытворцу -- набыць на кухню гадзіньнік менскай фірмы "Авангард".

няважна, што ён удвая даражэйшы за кітайскі -- подзьвіг народа бясьсьмерцен. гадзіньнік зрабіць -- гэта вам не хухры-мухры!

прынёс дадому, уставіў батарэйку, павесіў на сьценку.
праз дзьве хвіліны гадзіньнік спыніўся. замяніў батарэйку. тое самае.

панёс назад у ГУМ. забралі, але грошы, сказалі, вернуць, цягам 2 тыдняў, пасьля эксьпярцізы. кажу -- дык устаўце батарэйку і пачакайце 2 хвіліны. не паложана. і такога самага няма. ждзіце.

(дарэчы, толькі тады я агледзеў, што пры набыцьці гаддзіньніка мне прабілі 2 батарэйкі замест адной. очань дзеньгі нада, напэўна).

пайшоў у ЦУМ -- і вырашыў набыць такі самы гадзіньнік. думаю -- бывае, раз не пашанцавала.

уставіў батарэйку, павесіў на сьценку.

за ноч ён стаў адставаць на 3 (ТРЫ) гадзіны! панёс назад у ЦУМ. кажуць, ідзіце на трэці паверх, запаўняйце заяўленіе. кажу, дайце мне проста вунь той, падобны і па такім жа кошце. далі.

прынёс дадому. уставіў батарэйку. чакаю.

UPD трэці гадзіньнік таксама стаў спыняцца. замяніў на чацьверты )))

Тэгі: