it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Mar 21

rasinski

АНДРЭЙ РАСІНСКІ

ЗАГАДКА СУЧАСНАГА БЕЛАРУСКАГА СТЫЛЮ

 

23 сакавіка

Магілёўскі “Тэхнапарк” (вул. Ленінская, 63), заля 807,  14.30

(звяртаем увагу, што лекцыя пачынаецца раней!)

 

 

Незалежнай Беларусі ўжо 22 гады. Ці можна казаць пра наяўнасць у яе свайго, пазнавальнага стылю? Наколькі лёгка альбо складана яго вызначыць? У магілёўскім цыкле публічных лекцый сезона 2012-2013 пытанні беларускага стылю, беларускай традыцыі падымалася ўжо неаднаразова – узгадаем лекцыі філосафа Ігара Бабкова, дызайнера Міхала Анемпадыстава. Лятучы ўніверсітэт прапануе разгледзець яшчэ адзін аспект гэтай тэмы і паразважаць пра беларускі стыль, увасоблены ў эстэтыцы беларускага кіно часоў незалежнасці.

“Вайна сімвалаў, гульні трэша – і самыя незвычайныя прадукты на экспарт. Што агульнага паміж беларускаю філасофіяй, шынэльнай кінаэротыкай і Нацыянальнай бібліятэкай? Бульба-хорар, 75% музыкі і беларускія Гары Потэры,”- пра гэта ўдзельнікі публічных лекцыі Urbi et Orbi маюць мажлівасць пачуць23 сакавіка, а 14.30 на лекцыі “Загадка сучаснага беларускага стылю” вядомага культуролага, кінакрытыка Андрэя Расінскага. Традыцыйна лекцыя будзе праходзіць у “Тэхнапарку” (заля 807).

 

Прапануем Вашай увазе тэзісы лекцыі:

  • У дзяржавах з моцнай уладай звычайна ўсталёўваецца пазнавальны стыль. Ці ёсць такавы ў сучаснае Беларусі? Вызначыць яго складана; ці іх некалькі; ці, увогуле, яны ёсць? І чаму з гэтым такія цяжкасці?
  • Культура незалежнае Беларусі мела некалькі стадый, кожная з якіх спараджае свае выразныя формы: а) адраджэнскі перыяд да 1995 году; б) перыяд панславізму да 2001; в) перыяд умацавання “дзяржаўнай ідэалогіі” да 2007; г) з 2010? (брак грошай на ўсё)
  • У кіно можна вылучыць тры плыні: а) панславісцкую (западнорусскую); б) кіно без месту; в) беларусацэнтрычную.
  • Падобныя падзелы маюцца ў беларускім мысленні (філасофія); гістарычнай навуцы
  • Даміноўная “западнорусская” і “без-мястоўная” эстэтыка.На Нацыянальнае кінастудыі да 2008 году пераважалі фільмы, якія можна назваць трэш-афіцыёзнымі.
  • Феномен трэшу ў беларускай культуры – і экспарт трэшу ў Расею. Трэш-афіцыёз, як а) гэбэфілія, мілітарнасць; б) шынэльная эротыка; в) змястоўная і фармальная бязладнасць. Глабальная праблема з адрасатам. Спроба стварэння “папсы” зверху. Трэш-літаратура: Чаргінец, Рубінаў. Нацыянальная бібліятэка. Трэш і постмадэрнізм.
  • Карнавальнасць і цыркуляцыя трэшу. Прыгода песні гурта “Рокер-Джокер”.
  • Паноўны сучасны стыль – трэш. Тып камунікацыі – адмысловы –  “збойная” (хібная, папаабрыўная): мэта камунікацыі – “акупацыя” каналу камунікацыі.

Запрашаем усіх зацікаўленых. Уваход вольны!

Тэгі: