it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Mar 18

1863
Турагенцтва “Дэльфін Груп” распачынае цыкл унікальных вандровак "Шляхамі 1863 года", прысвечаных 150-годдзю паўстання 1863-1864 гг. і памяці кіраўнікоў паўстання-ураджэнцаў Беларусі Кастуся Каліноўскага і Рамуальда Траўгута.
Нашы вандроўкі дадуць Вам магчымасць пабываць на месцах баеў паўстанцаў з царскімі войскамі, ушанаваць памяць герояў, наведаць месцы, дзе беларуская зямля нарадзіла і выхавала сваіх знакамітых сыноў.

Пачнем з 2-х маршрутаў (у распрацоўцы яшчэ некалькі)

23 сакавіка - Першы маршрут (па Гродзеншчыне):
Менск - Свіслач ( былы палац Тышкевічаў-гімназія, дзе вучыліся Траўгут і браты Каліноўскія, помнікі Р.Траўгуту і К.Каліноўскаму., магіла Віктара Каліноўскага, местачковая забудова-Якушоўка (падмуркі сядзібы Каліноўскіх)-Поразава (Касцёл і Царква ХІХ ст., пахаванні ўдзельнікаў паўстання)-Лыскава (месца бітвы часоў паўстання., касцёл ХVIII cт., унікальная царква ў "Закапанскім" стылі 1-я пал ХХ ст., магіла Ф.Карпіньскага - знакамітага паэта эпохі Асветніцтва) -Магілёўцы ( маёнтак Быхаўцаў) -Менск

13 красавіка - Другі маршрут( па Брэстчыне):
Мілавіды (месца знакамітай бітвы3.06.1863, дзе паўстанцы перамаглі царскія войскі, мемарыяльныя знакі на месцы бітвы)-Косава (месца бітвы часоў паўстання, пахаванні паўстанцаў, "шыбельная гара", палац Пуслоўскіх, сядзіба-музей Т.Касцюшкі, касцёл і царква ХІХ ст і г.д.)-Ружаны (месца бітвы 16.061863 г., палац Сапегаў, касцёл ХVII ст, царква і манастыр ХVII ст, сінагога -Ласосін (месца бітвы 6 чэрвеня 1863 г. )-Менск

Кошт вандровак будзе паведамлены пазней
Кошт вандроўкі будзе ўключаць у сябе –

- Экскурсійнае абслугоўванне на маршруце
- Кава, гарбата на маршруце

Запісацца на вандроўку і даведацца падрабязнасці можна і трэба па тэлефоне +375297089518, +375447104368 (Алесь) колькасць месцаў як заўжды абмежавана

Тэгі: