it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jan 26

як вы ведаеце, чалавек я неабыякавы. часам зачэпіць нейкая драбяза -- не магу маўчаць, бяруся за клавіятуру )

гэтым разам ахвяраю быў абраны "Макдак" на Пушкінскай. я штодня еду дахаты па Прытыцкага ад Кальварыі ў бок Каменнай горкі. і штодня чарга ў Макдрайв заварочвае ажно за паварот, цалкам блакуючы першы шэраг. а паварот направа там толькі з першага шэрагу.

больш за тое. галодныя людзі, гатовыя выстаяць паўгадзіны па гамбургер, нават не ўключаюць аварыйку! (о жах!) таму ствараецца аварыйная сытуацыя! па-першае, якая бляндынка можа ўляцець ў галодных, не зразумеўшы, што яны стаяць. па-другое, каб павярнуць направа, трэба высунуцца ў другі шэраг -- і можна падставіцца пад тралейбус.

карацей, усе гэтыя жарсьці я апісаў у лісьце ва Фрунзенскае ДАІ. лямантаваў, што маё жыцьцё, а таксама жыцьці мінчан і гасьцей сталіцы -- у небясьпецы.

прыйшоў вось так адказ.
zajava1

супрацоўнік Лаханскі, які яго складаў, напраўду Лаханскі. ня ведае Закон аб зваротай грамадзян! а дакладней, артыкул 18, дзе прапісана, што адказ даецца на мове звароту! пра гэты вапіюшчы факт я неадкладна напісаў у Фрунзенскае РУУС, а таксама ў ГУУС Мінгарвыканкама.
прыйшоў адказ.
zajava2

а на другой старонцы -- новая творчасць супрацоўніка Лаханскага, ужо на мове Купалы і Коласа. больш за тое, нават на канверце па-беларуску напісалі!
каб ня ўмёрлі!

пішыце звароты ва ўсе інстанцыі па-беларуску. і патрабуйце адказ па-беларуску, спасылаючыся на гэты пункт Закона!

zajava3

Тэгі: