it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jan 25

vokladka7

Студзеньскі "Верасень"
Выйшаў з друку чарговы нумар літаратурна-мастацкага часопіса "Верасень". Сёмы нумар атрымаўся па-зімоваму "шчодрым" на паэзію і прозу. У ім друкуюцца вершы: Святланы Богуш, Кацярыны Глухоўскай, Усевалада Чорнага,Юліі Цяльпук, Алеся Емяльянава-Шыловіча, Святланы Куль, Васіля Дэбіша, Алеся Разанава… Проза прадстаўлена творамі Надзеі Філон, Андрэя Дзічэнкі, Юліі Бажок, Рамана Абрамчука, Аляксандры Сымановіч, Стаса Ільіна, Лявона Валасюка. У раздзеле "Пераклады" Павел Надольскі знаёміць чытачоў з вершамі класіка польскай паэзіі Цыпрыяна Норвіда. "Крытыку " ў нумары прадстаўляюць артыкулы Алены Свечнікавай, Святланы Калядка,Алы Петрушкевіч … Старонкі з “вісбійскага “ дзённіка друкуе Уладзімір Сіўчыкаў. Сталая аўтарка “Верасня” Марына Яўсейчык гутарыць з вядомай грамадскай і культурнай дзяячкай ЛюбоўюУладыкоўскай. Аб перспектывах нацыянальнага тэатра і кіно разважае ў сваёй гутарцы з Альдонай Мартыненка знакаміты драматург і сцэнарыст Андрэй Курэйчык. Размовай аб першых кроках у літраратуру Анатоля Вярцінскага распачала новую рубрыку “Выток” на старонках выдання журналістка Наста Грышчук. Анатоль Трафімчык разважае пра паэзіію Якуба Коласа – вольную і зняволеную ў нетрах Пішчалаўскага замка. З рэцэнзіяй на першую кнігу Надзеі Філон выступае крытык і літаратуразнаўца Таццяна Мацюхіна. Па традыцыі заканчваецца нумар аглядам навінак айчыннай дыскаграфіі, які бліскуча робіць вядомы знаўца беларускай музычнай культуры Вітаўт Мартыненка.
Пытайце часопіс "Верасень" № 7 на сядзібе ТБМ, у Акадэмкнізе, кнігарні выдавецтва "Логвінаў".
Чытайце часопіс "Верасень" на старонках Беларускай інтэрнэт-бібліятэкі kamunikat.org а таксама на сайце ТБМ імя Францішка Скарыны.
Дасылайце свае творы ў "Верасень" на e-mail: verasenchas@gmail.com