it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jan 24

паводле інфармацыі Беларускай нацыянальнай памяці:
Лыжны рэйд памяці Кастуся Каліноўскага.
Запрашаем прыняць удзел у традыцыйным лыжным рэйдзе ў вёску Мастаўляны.
2 лютага - Дзень Народзінаў Кастуся Каліноўскага, Беларуская Нацыянальная Памяць заклікае далучыцца да акцыі ўшанаваньня Нацыянальнага Героя Беларусі.
Вёска Мастаўляны знаходзіцца ў Польшчы, на мяжы з Беларусьсю, пабач з памежным пераходам Баброўнікі.
Просім усіх жадаючых скантактавацца з намі праз e-mail: bielarus.np@gmail.com, каб удакладніць тэхнічныя пытаньні. Запрашаем прыняць удзел у лыжным рэйдзе!
Вечная слава і памяць Героям!

паводле Белсату:

На мапе можна знайсці ілюстрацыі ды тэксты пра беларускія мясцовасці, звязаныя з паўстаннем, яго кіраўніком і ўдзельнікамі.

Сёлета – 150-я ўгодкі паўстання пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага. Мапу стварылі чацвёра ўдзельнікаў ініцыятывы «Беларуская нацыянальная памяць» з дапамогаю сервісу maps.google.com. Яна дазваляе зацікаўленым не толькі праглядаць інфармацыю, але і разам дапаўняць ды дапрацоўваць яе. Таму стваральнікі звяртаюцца да гісторыкаў і краязнаўцаў з просьбаю зрабіць мапу паўстання як мага больш дакладнаю або нават стварыць уласную.«На сёння пазначаныя каля 150 мясцовасцяў, якія маюць дачыненне як да асобы Кастуся Каліноўскага, гэтак і да паўстання 1863 года ды яго ўдзельнікаў. Можна знайсці таксама гарады, у якіх сёння ёсць вуліцы, названыя ў гонар кіраўніка паўстання. Меткі зроблены трыма колерамі: чырвоным, сінім і зялёным адпаведна», – зазначае кіраўнік «Беларускай нацыянальнай памяці» Анатоль Міхнавец.

Гэта першая інтэрактыўная мапа паўстання. Яна створаная на падставе звестак з навуковай літаратуры ды інтэрнэт-крыніцаў. «Мы ставілі прыблізныя месцы, бо шмат якія звесткі – супярэчлівыя ці недакладныя», – тлумачыць Анатоль Міхнавец. Сэрвіс «Google» дазваляе дакладна вызначыць каардынаты помніка, будынку або магілы, стваральнікі спадзяюцца на дапамогу зацікаўленых.

Дарэчы, паводле кіраўніка «Беларускай нацыянальнай памяці», палякі ідэю з мапаю, прысвечанаю паўстанню, ажыццявілі яшчэ ў 1910-я гады. Узнікла, яна, натуральна, у папяровым варыянце. Сёння ў Беларусі гэтая дата на афіцыйным узроўні не адзначаецца, а за 150 гадоў так і не было створана ніводнай навуковай мапы паўстання, якая магла б стаць падставаю для інтэрактыўнай.

Свае заўвагі ды прапановы наконт мапы можна дасылаць на электронны адрас «Беларускай нацыянальнай памяці»: bielarus.np@gmail.com.

Аліна Кашкевіч, belsat.eu

Тэгі: ,