it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jan 23

SONY DSC
Яўген Новікаў. У ваколіцах Бярэсця. Хата канец 19 ст. у в.Чэрні.

як вы ўжо, напэўна, бачылі, вынікі фотаконкурсу падведзеныя. прагаласавалі 403 чалавекі.

Гран-пры -- фотаальбом пра Беларусь -- атрымлівае Яўген Новікаў зь Берасьця.

наступныя тры пераможцы -- Сяржук Васілеўскі, Віталь Саболька і Міраслаў Бабіцкі -- атрымліваюць прызам набор паштовак "Самыя старыя будынкі Беларусі".

спецпрыз ад Алеся Мазаніка -- дыскі "Галасы" і "Пасланне сябрам" з запісамі Ларысы Геніюш, Уладзімера Караткевіча і Рыгора Барадуліна -- атрымлівае Аксана Спрынчан.

апро гэтага, кожны ўдзельнік атрымаў у падарунак некалькі паштовак з цудамі нашай архітэктуры.

шчыра дзякую ўсім за ўдзел і віншую пераможцаў!

Тэгі: