it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jan 15

Вітанкі, Глеб!
Вырашыла ў апошні момант прыняць ўдзел у фотаконкурсе.

У кожную са сваіх маленькіх вандровак я заўседы бяру да сваей звычайнай, лічбавай "мыльніцы" яшчэ і стары фотаапарат ФЭД. Нават калі фатаграфую адное і тое ж - усё роўна, да апошняга, пакуль у салоне не праявяць фотастужку - не ведаеш што атрымаецца. Гэта адно з самых хвалюючых адчуванняў, сваеасаблівы маленькі цуд. На маіх здымках - амаль усім вядомыя мясціны і архітэктурныя аб'екты Беларусі праз аб'ектыў старога фотаапарату.

1е
Здымкі кастрычніцкай раніцы ў Заслаўі. На двух фота - Спаса-Прэабражэнская царква.

2е

3е

Ружанскі палац. Неадрэстаўраваная частка адразу чамусьці выклікае асацыяцыю з рымскім Калізеем. Першае што захапляе - гэта тое, што за сцяной бачнае толькі адно неба. Нібы там і ёсць той самы край Зямлі.

3ее

3еее

5е

Дом-сядзіба Тадэвуша Касцюшкі побач з Косава. Застаецца толькі здагадвацца, што тут належыць да сапраўды гістарычных рэчаў, аднак само існаванне такога комплексу ўжо па змоўчанні - з'ява добрая.

6е

Нясвіжскі палац летам 2012. Нясвіж надоўга застаецца ва ўспамінах толькі ўжо за сваю непаўторную атмасферу, якая віруе ў паветры. А можа проста дух гэтага месца перасяліўся з палацу ў таямнічы парк з каменнымі мосцікамі і скульптурамі, некрануты і крыху дзікі дагэтуль? Хто яго ведае...

7е

Мірскі замак. З успамінаў, як не дзіўна, засталася гісторыя з французкім турыстам, якому касіркі доўга спрабавалі жэстамі патлумачыць на нясвіжскім аўтавакзале, што квіток да Міру нельга набыць загаддзя, толькі як прыедзе сам аўтобус ды калі будуць вольныя месцы. А таму ніхто не гарантуе, што ен зможа туды трапіць, хоць аўтобусы і ходзяць рэгулярна. Той было сур'езна пачаў хвалявацца, дзе ж ночыць у выпадку чаго, але знайшліся мы - сябры па няшчасці. Усе патлумачылі, а потым і месца на усіх ў аўтобусе знайшлося, у выніку)

7ее

8е

Строчыцы. Музей народнага побыту. Нейкая пара з фатографам, відаць, вярталася пасля фотасессіі...) Да слова - тут людзі спакойна могуць адзначаць адразу некалькі святаў, не перашкаджаючы наведнікам. Асабліва летам. Пакуль адныя пары адзначаюць вяселлі, іншым гадаюць ў старых хатках на сужаных.

Тэгі: