it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jan 15

SONY DSC
Гальша́нскі за́мак. Палацава-замкавы комплекс, рэзыдэнцыя роду Сапегаў у 16-17 стагодзьдзях. Разьмешчаны ў даліне ракі Лусты (Жыганкі) ля мястэчка Галдьшаны. Драўляны замак вядомы ў летапісах з 13ст.. Князі Гальшанскія валодалі гэтым замкам да 1525 году. Пасьля шлюбу князёўны Алены Гальшанскай з Паўлам Сапегам ён перайшоў ва ўладараньне Сапегаў. Праз 70 гадоў ашмянскі староста Павал Стафан Сапега перанёс сваю рэзыдэнцыю са старога замчышча на бераг ракі Лусты (Жыганкі), дзе і пачаў будаваць мураваны палацава-замкавы комплекс. Пасьля ўдзелу Сапегаў у паўстанні за адраджэньне Рэчы Паспалітай і Вялікага княства Літоўскага году, расейскі ўрад забраў усю іхнюю маёмасьць у дзяржаўны фонд. Сапегі былі вымушаныя эміграваць у Францыю, а Гальшаны перадалі расейскаму памешчыку Гарбанёву, які ў 1880 годзе стаў узрываць вежы і гандляваць замкавай цэглай У часы панаваньня савецкай улады замак працягвалі разбураць. Спачатку ва ўсходнім крыле разьмяшчалася пчалярская вучэльня. Але адначасова разьбіраліся сьцены ў іншай частцы замка. Па загадзе дырэктара вучэльні кожны вучань павінен быў здабыць 80 цаглінаў для будоўлі Дома культуры ў Гальшанах. За выкананую справу давалі дадатковы водпуск дадому.Шмат гадоў на тэрыторыі замка знаходзіўся кароўнік. Працягваўся разбор сьценаў «на патрэбы» гаспадаркі.

bortnik (1)
Лютэранская кірха Святога Іаана Дзеючы лютэранскі храм у цэнтральнай частцы Гродна- Гарадніцы. Афіцыйнай датай заснавання кірхі ў Гродне лічыцца 1793 г., калі Станіслаў Аўгуст Панятоўскі перадаў будынак нямецкай суполцы. Пад кірху быў прыстасаваны будынак сталовай для галандскіх і нямецкіх рамеснікаў, якіх запрасіў у Гродна гродзенскі староста Антоній Тызенгаўз. Канчаткова выгляд кірхі склаўся ў 1873г. На вежы быў усталяваны гадзіннік. У 1912г. храм значна перабудавалі.Кірха дзейнічала ў Гродне да 1944г. Пасля Другой Сусветнай вайны тут знаходзіўся архіў. У 1-й палове 1990-х гг. кірха вернута вернікам і дзейнічае як евангелісцка-лютэранскі храм.

bortnik (2)
Царква святых Барыса і Глеба(Каложская). Пабудавана ў 2-й палавіне 12 ст. з цэглы. Аб царкве ўпамінаецца ў Іпацьеўскім летапісе пад1183г. Назва царквы, верагодна, звязана з імёнамі яе заснавальнікаў князёў Барыса і Глеба Усеваладавічаў. Аднаўлялася ў пачатку 16 ст. дойлідам Богушам Багутовічам( Багувіцінавічам) пасля таго, як была разбурана крыжакамі. Пры царкве існаваў манастыр Была часткова разбурана ў 1853—59 гг. у выніку апоўзняў (абваліліся частка заходняй сцяны і скляпенні) і ў 1889 г. у1904г. створана спецыяльная камісія па яе рэстаўрацыі; у 1914 г. архітэктар камісіі П. П. Пакрышкін падаў праект рэстаўрацыі храма. Работы па кансервацыі праведзены ў 1910г і 1935г. кансервацыйна-рамонтныя — у 1970г. Захаваліся паўночная і частка заходняй сцяны, апсіда са скляпеннямі і 2 міжнефавыя слупы. Знаходзіцца ў стане рэстаўрацыі. Дзейнічае.

bortnik (3)
Касцёл Маці Божай Анёльскай і кляштар францысканцаў. Помнік архітэктуры віленскага барока17 стагодзя. Комплекс пабудаваны ў 1635-1700 гадах на сродкі Сузанны і Еўстафія Курч на левым беразе Нёмана Складаны рэльеф мясцовасці вызначыў асіметрычную кампазіцыю комплекса. У 1660 годзе было пачата будаўніцтва трохнефнай базылікі з дабудаванай з левага боку званіцы з гадзіннікам і мураванага кляштарнага будынка. У 1697 годзе будаўніцтва было скончана і новая святыня стала парафіяльным касцёлам. Касцёл асвечоны ў гонар Дзевы Марыі ад Анёлаў 22 лістапада 1744 года.

bortnik (4)
Гродзенскі Кафедральны касцёл Святогога Францішка Ксаверыя. Былы езуіцкі калегіум. Будаўніцтва езуіцкай рэзідэнцыі пачалося пасля 1664 года пры гродзенскімпробашчы Ф.Д.Ісакоўскім, мураванага касцёла – у 1678 годзе (фундатары Самуэль і Канстанцыя Лозы). 6снежня 1708 касцёл асвечаны ў імя Францішка Ксаверыя У 1725годзе на вежу-званіцу касцёла перанесены гадзіннік з вежы калегіума. Кляштар быў скасаваны ў 1773годзе, таму касцёл ўжо ў 1788 годзе стаў фарным (прыходскім).

bortnik (5)

Тэгі: