it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jan 14

gadgetstyle_fototehnika_1

сябры, нагадваю, што прыём здымкаў на фотаконкурс скончыцца а 23.59 15 студзеня. адразу пасьля гэтага пачынецца галасаваньне за найлепшага аўтара. пераможцаў вызначаць чытачы labadzenka.by

на цяперашні момант даслалі свае працы 26 аўтараў.

вы яшчэ можаце паспець падаць свае здымкі на конкурс.
коратка нагадваю ўмовы.

дасылайце свае фота на адрас labadzenka@gmail.com

на здымку мусяць быць выяўлены аб'екты архітэктуры, якія знаходзяцца ў сёньняшніх беларускіх межах.
памер здымкаў -- ня больш за 100 пікселяў па большым баку.
максымальная колькасьць здымкаў ад аднаго ўдзельніка -- 10. дасылаць можна толькі адным заходам.
трэба пазначыць: сваё імя, горад + адрас З ІНДЭКСАМ, куды можна будзе выслаць прыз. таксама падпішыце, што за аб'ект на здымку, дадайце пра яго сьціслыя гістарычныя зьвесткі і, калі жадаеце, свой камэнтар.
апрацоўка здымкаў -- мінімальная. будынкі, адфоташопленыя да непазнавальнасьці, на конкурс не прымаюцца.

пераможцы вызначацца на адкрытым галасаванні на блогу, якое пачнецца а 00:01 16 студзеня і працягнецца да 23.59 19 студзеня. галасаваньне будзе не за асобныя здымкі, а за аўтараў.
усе ўдзельнікі атрымаюць памятныя паштоўкі з выявамі нашых цудоўных помнікаў архітэктуры.

пераможца атрымае каштоўны прыз -- кнігу.

наступныя тры месцы -- набор паштовак "Самыя старыя будынкі Беларусі"

посьпехаў!

Тэгі: