it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jan 07

піша чытач Сяргей Ілюкевіч.

У інтэрнэт-аператара "Дзелавая сетка" з'явілася цалкам беларускамоўная
версія сайту:
http://bn.by

Асабліва хацелася звярнуць увагу, што гэта не бяздушны пераклад, а
паўнавартая версія, дзе па замаўчанні з'яўляецца менавіта беларускі
варыянт.
Напрыклад віншаванні генеральнага дырэктара кампаніі з надыходзячымі
святамі пачынаючы ад даты віншавання, зместу і "Будзьма шчаслівымі!"
выклікае толькі пазітыўныя эмоцыі, што часам не скажаш пра віншаванні
іншых ўстаноў з іх непрыхаваным бяздушным фармалізмам:

http://bn.by/about/news/0000397/

Хочацца сказаць - Дзякуй Вам Павел Ганчар ці дзякуй Вам і тым людзям,
што Вас на гэта натхнілі!

setka1

setka2

Тэгі: