it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jan 02

паўдзельнічайце і Вы! умовы конкурсу ТУТ

3-070204-Peski-kasciol Гарадзенская вобл., Мастоўскі р-н, вёска Пескі. Касцёл Маці Божай Ружанцовай. Год пабудовы: 1918 (1915?). Парафія створана ў 1782 г. Касцёл зачынены ў 1945г., прыстасаваны пад склад, вернуты ў 1989г., адрэстаўраваны ў 1997г. Здымак 2007г. У часы другой сусветнай у цэнтральную вежу касцёла трапіла нямецкая бомба і цяперака вежа, відаць, не такая пекная, як была раней. Дарэчы, калі фотааматары бегалі па Пескам і фатаграфавалі помнікі архітэктуры, мясцовыя хлопцы круцілі ля сваёй скроні пальцам і здзекліва з нас пасмяхаліся. Па іх разуменню з Менску прыехалі дурні, якія сваімі даўгімі фотакамерамі здымаюць нейкае абы што 🙂 Сапраўды, маюць скарб, але не ведаюць яго кошту.

1-060507-Goradnia-carkva Гарадзенская царква Покрыва Прасвятой Багародзіцы. Год пабудовы: 1904-05.  Здымак 2006г. Больш падрабязна пра царкву можна прачытаць тут:  http://www.radzima.org/be/grodna/1498.html

2-060507-Goradnia-Kalozha Гарадзенская царква Святых Барыса й Глеба (Каложская). Была пабудавана не пазней за другую палову XII ст. Здымак 2006г. Больш падрабязна пра царкву можна прачытаць тут:  http://www.radzima.org/be/grodna/barysaglebskaya-carkva.html

4-070204-Samujlavichy-Dolnyja-carkva Гарадзенская вобл., Мастоўскі р-н, вёска Самуйлавічы Дольныя. Праваслаўная царква Маці Божай Казанскай (былая уніяцкая царква св. Мікалая). Год пабудовы: 1801. Здымак 2007г.

5-070204-Vialikaja-Ragoznica-kasciol Гарадзенская вобл., Мастоўскі р-н, вёска Вялікая Рагозніца. Касцёл Маці Божай Каралевы. Год пабудовы: 1926. Парафія створана ў 1922г. Здымак 2007г.

6-070318-Galshany-zamak Гарадзенская вобл., Ашмянскі р-н, вёска Гальшаны. Замкавыя руіны. Час пабудовы (перабудовы): XVI-XVIIст. Фота 2007г. Больш падрабязна пра замак можна прачытаць тут: http://www.radzima.org/be/galyshany/galyshanski-zamak.html

7-080406-Staryja-Peski-brama Берасцейская вобл., Бярозаўскі р-н., вёска Старыя Пескі. Паўночная ўязная брама сядзібна-паркавага ансамбля Пуслоўскіх. Час пабудовы: другая палова ХІХ ст. Фота 2008г. У вежу, што справа ад вас, натаўклі каравяка. Праз адчыненыя дзверы ён і вывальваецца. Шкада, што вам не відаць 🙂 Больш падрабязна, але ўжо пра іншую гісторыю гэтай брамы, вы прачытаеце тут: http://www.radzima.org/be/object/322.html

8-080420-Synkavichy-carkva Гарадзенская вобл., Зэльвенскі р-н, вёска Сынкавічы. Царква Святога Міхала Арханёла. Час пабудовы невядомы. Але ёсць меркаванні, што гэта пачатак XVI ст., ці нават 1407г. Здымак 2008г. Больш падрабязна пра будынак можна прачытаць тут: http://www.radzima.org/be/object/1885.html

9-090628-Braslau-carkva Віцебская вобл., г.Браслаў. Царква Успення Прасвятой Багародзіцы ў абдымках прыроды. Год пабудовы царквы: 1897. Узрост дрэваў на радзіме.орг не пададзены. Здымак 2009г. Больш падрабязна пра царкву знойдзеце тут: http://www.radzima.org/be/object/4574.html

10-090727-Pastavy-kasciol Віцебская вобл., г.Паставы. Касцёл Святога Антонія Падуанскага. Час пабудовы: 1898-1904г. Здымак 2010г. Больш падрабязна пра касцёл і парафію чытайце тут: http://www.catholic.by/2/belarus/dioceses/vitebsk/101092.html і тут: http://www.radzima.org/be/object/5043.html

Тэгі: