it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Dec 31

паўдзельнічайце і Вы! умовы конкурсу ТУТ

Добры дзень, Глеб!

 

Мяне завуць Ігар Мацьвееў, я жыву ў Віцебску. У вольны час люблю фатаграфаваць.

На конкурс дасылаю здымкі старых будынкаў свайго горада.

IMG_8004

Дом №29 на вуліцы Суворава, адзін з былых “даходных дамоў” у Віцебску, гісторыка-культурная каштоўнасць канца ХІХ стагоддзя


IMG_7985

Дом №14 на вуліцы Грыбаедава, там знаходзіцца ў асноўным прыватны сектар. Вуліца сфармавалася ў другой палове XIX стагоддзя. Забудоўвалася ў асноўным 2-павярховымі дамамі.

IMG_8035

Дом №7 на вуліцы Чэхава, гісторыка-культурная каштоўнасць канца ХІХ стагоддзя

IMG_8071

Праваслаўны Свята-Пакроўскі сабор на вуліцы Шубіна, 2. Помнік архітэктуры ХІХ стагоддзя. У 1941-1943 гадах тут знаходзіліся мошчы святой Еўфрасінні Полацкай, якія захоўваліся да гэтага ў гарадскім музеі атэізму. Пасля вайны царква была закінутая. У 1987 годзе пачалася яе рэстаўрацыя.

IMG_8098

Дом №4 на вуліцы Зяньковай, гісторыка-культурная каштоўнасць канца ХІХ-пачатку ХХ стагоддзяў

IMG_8120

Гэты ж самы дом на Зяньковай, толькі з двара; адметнасць – стары балкон

IMG_8135

Дом на Зяньковай, 4, на рагу з будынкам на вуліцы Дзімітрава.

Тэгі: