it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Dec 16

mac5

за пераклад надпісаў на мацэйвах шчыра дзякую Алегу-Давіду Лісоўскаму!

мястэчка Ленін (вядомае з такой назвай ад XVI ст., злобны карузьлік тут ні пры чым )знаходзіцца ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласьці. пахаваньні на гэтых жыдоўскіх могілках зьдзяйсьняліся ад 1568 па 1941 год. мацэйвы на здымках -- ад 1916 да 1938 году.

mac18

mac1

mac2

муж (у сэнсе "чалавек") суцэльны і прамы,
б-габаязьнены,
які насычваў душу сваю
працай сваіх рук,
пан. Мошэ сын
Аляксандра аЛеві
Храпун
памёр 26-га
дня месяца тішрэй
5699 года
(21.10.1938)

суцэльны - беззаганны, чысты
прамы - праведны, чэсны

mac3

муж шаноўны

важны і прамы
пан Дов
сын Якава
памёр на 2-і дзень
месяца шват
5691 года
(20.01.1931)

mac4

mac6

нявіньніца пані
Ріва дачка Мордэхая
Мігдалевіч
вырваная ў росквіце сваіх дзён
на 22-м годзе жыцьця
5654 - 5676
9 дзень адара

(1894 - 13.02.1916)

mac7

mac8

mac9

стужка на версе: "на вечны ўспамін"

Памяць
нашай дарагой маці,
кароне нашых галоў, пані
Элька
дачка пана Йегуды, вечная памяць яму,
Брухіна
памёрла 3-га тэвета
5687 : 1926
(08.12.1926)

mac10

жанчына важная,

сьціплая і праведная,
якая працягвала рукі бедным,
вочы нашы струменяцца сьлязьмі.
наша дарагая маці,
якая была адарваная ад нас,
пані Йегудіт
дачка пана Ісраэля Хаіма
памёрла ў сьвятую Суботу
27-га ў месяцы Мар Хэшван
5690 года
(30.11.1929)

mac11

тут схавана і прыхавана

дарагая і шаноўная жанчына,
якая працягвала рукі бедным,
і была шчодрая сэрцам (адбіты кавалак)
пані
Мірыям
дачка пана Аврагама, вечная памяць яму,
Гельман
памёрла 1-га элуля 5694
(12.08.1934)
у 72 гады

mac12

mac13

муж суцэльны і прамы

пан Дов
сын пана Тув'і, вечная памяць яму,
памёр вечарам сьвятой Суботы
27-га сівана
5688 года
(15.06.1928)

mac14

сьведка камень гэты, пад ім

пахаваны муж прамы,
малады ў сваіх гадах, Дов
сын пана Ашэра, яго душа
узьнялася да Нябёс у дзень
сьвятой Суботы 2-га /дня месяца/ Менахэм Ав
5680 года
(17.07.1920)

mac15

муж важны

пан Цві Мэір
сын пана Йегошуа
памёр 24-га /дня месяца/ Менахэм Ав
5679 года
(20.08.1919)

mac16

mac17

Тэгі: , ,