it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Nov 22

перадрук з жж Зьміцера Бойкі

НОВАЯ СТАРАЯ МОВА. Што было страчана й забыта ды што трэба было б адрадзіць (новы правапіс)

Прафэсар Тарашкевіч амаль усё жыццё прысвеціў аднаўленню старое беларускае мовы, сапраўднае народнае мовы, а ня тое штучнае, перайначанае бальшавікамі мовай, якой зараз навучаюць нас у школах. Прафэсарам зроблена сапраўды велічная цяжкая праца, за якую яшчэ шмат пакаленняў будуць яму ўдзячныя. Але засталіся некаторыя элемэнты, без якіх мова застанецца штучнай паў-абрасеянай, калі не вярнуць 5 граматычных нормаў да ўсядзённага жыцця.  Тое, што адрознівае беларускую ад расейскай ці польскай, тое набліжае мову да беларускае.

Гэтыя граматычныя формы можна й дасюль сустрэць там-сям ды ў клясычных творах ды й зараз, бо напрыклад я іх выкарыстоўваю актыўна, і сябры пад маім уплывам таксама пачалі. Усё гэта ёсць у найбліжэйшай да нас мове - украінскай, і актыўна выкарыстоўваецца. Бо ўкраінцы здолелі захаваць самабытнасць у большай меры. Але й мы таксама можам вярнуць тое, што ў нас аднялі  у 30ыя годы на гэтак званай рэформе беларускае мовы. Без дазвалення беларусаў. Вось тыя 5 адзінак што я раю ўжываць у штодзённай гутарцы:

1) Загадны лад 1 асобы множнага ліку дзеясловаў

Канчаткі: -ма, -мо (часцей дадаюцца да асновы загаднага ладу 2 асобы адз. ліку)

Дамо, зачнема, ходзьма, зачынайма, гутарма, глядзьмо, падыймо, узьмема, прачнемася, апранемася, затрымаймася, спынімася, будзьма, застанемася, пакіньма, пераможма ды г.д.
Гэта пажадальна ўжываць замест расейскага абароту "давайце" ці ўжываць абвесны лад.
Не зачнем, а зачнЕМА !

Не пайшлі, а ХОДЗЬМА !

Не давайце будзем, а БУДЗЬМА
Можна ўзгадаць як прыклад верш гімн БНР
"... а гвалту мы дамо адпор"
Ці тая ж самая "Будзьма" (будзьма беларусамі!)
2) Працяглы будучы час (Future imperfect)
Да інфінітыву дадаюцца канчаткі

- мю (му)

- меш
- ме
- мем
- меце (мце)
- мюць (муць)
Выбар -мю ці -му, -мюць ці -муць, -меце ці -мець залежыць ад інфінітыву, бо канчатак -ць, перадае мягкасць канчатку дзеяслова. У зваротных дзеясловах -цца мяняецца на -ць + канчатак + -ся Прыклады:
Казаць                        Бегчы                 Падабацца
Я казацьмю                 бегчыму              падабацьмюся
Ты казацьмеш              бегчымеш            падабацьмешся
Ён, яна, яно казацьме    бегчыме               падабацьмеся
Мы казацьмем              бегчымем            падабацьмемся
Вы казацьмеце              бегчымце             падабацьмецеся
Яны казацьмюць           бегчымуць            падабацьмюцца
Доўга ісціму дамоў.
Лекцыя трывацьмеся даўжэй.
Мы не трывацьмем дыктатуры !
Размаўляцьмем лепш так.
Ужывацьмем трывалы будучы час.
Трымацьмемся заходняга боку.
3) Клічны склон (ёсць у тарашкевіцы)
4) Кароткія прыметнікі
Так атрымоўваецца, што ў беларускай яны могуць блытацца паміж сабой.
Напрыклад
Моцны конь - моцны людзі, прыгожа вока - прыгожа дзяўчына - прыгожа выглядаеш.
Таму ёсць яшчэ варыянты, дзякуючы націску можна беспакутна адрозніваць граматычныя адзінкі.
У адзіночным ліку жаночага ды ніякага радоў і таксама ў мнжным ліку ставіць націск на канчатак (апошні склад). Тады ў сярэднім родзе канчатак -о.
Мацна навальніца. Вальны людзі. Веліко поле.
Галаўна газэта. Ясны думкі. Прасто дзеянне.
5) Пэрфэкт дзеясловаў.
Дзеянне ў мінулым, здзейсненнае перад іншым дзеяннем у мінулым.
Калі я прыйшоў дамоў, заўважыў, што там ужо нехта заходзіў быў.
Я азірнуўся каб спраўдзіць, ці не азірнулася яна была.
Тэгі: ,