it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Nov 17

даслаў чытач Раман Патапчук

ЗВАРОТ

> Ф. И. О.: Патапчук Раман Леанідавіч

> Сообщение: Не знайшоў на вашым сайце беларускамоўнай версіі, таму
> вымушаны быў карыстацца рускамоўнай.

> Маю зварот да міністра Алега Вітольдавіча Праляскоўскага.

> На шчасце, я не гляджу г. зв. беларускае тэлебачанне ў цэлым і ў
> прыватнасці праграму «Зона Х». Тым не меней, мне вядома, што гэтая
> праграма ў адным з апошніх выпускаў прыводзіла шэраг неабгрунтаваных
> высноваў датычна беларускага часопісу «Arche», якія можна разглядаць
> як нейкую палітычную замову і падрыхтоўку грамадскай думкі да
> скасавання рэгістрацыі (фактычна — забароны) часопісу
> «ARCHE-Пачатак». Наколькі мне вядома, за апошнія гады Міністэрства
> інфармацыі не выносіла часопісу аніводнага папярэджання, выкліканага
> зместам надрукаваных у ім матэрыялаў, таму законных падстаў для
> ліквідацыі выдання няма. Спыненне ж выхаду часопісу несумненна стане
> вялікай стратай для беларускай навукі і культуры.

> У гэтай сітуацыі я заклікаю праверыць прыведзеныя ў праграме «Зона
> X» звесткі і надалей не дапушчаць дасудовых паклёпаў дзяржаўных
> журналістаў, якія чамусьці ўсё часцей тычацца менавіта
> беларускамоўных выданняў. Здаецца, яшчэ ў мінулым годзе ў падобнай
> сітуацыі апыналася газета «Наша Ніва», але ў канчатковым выніку
> Міністэрства інфармацыі спыніла яе судовы пераслед. Спадзяюся, што ў
> цяперашняй сітуацыі да гэтага не дойдзе — не хацелася б пазбавіцца
> адзінага беларускамоўнага навукова-гістарычнага часопісу.

 

АДКАЗ

 

№01-26/193 сайт-01 от 16.11.2012

 

Патапчуку Р.Л.

 

Аб часопісе “Arche. Пачатак”

 

Паважаны Раман Леанідавіч!

Міністэрства інфармацыі разгледзела ў рамках сваей кампетэнцыі Ваш зварот і паведамляе, што вызначэнне дакладнасці інфармацыі, распаўсюджанай у сродках масавай інфармацыі, у тым ліку ў тэлеперадачы “Зона X” тэлепраграмы “Беларусь 1“, за выключэннем той, якая закранае дзейнасть міністэрства, яго правы або інтарэсы, выходзіць за межы кампетэнцыі Міністэрства інфармацыі.

Аднак, артыкулам 42 Закона Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2008 года “Аб сродках масавай інфармацыі” (далей – Закон аб СМІ) прадугледжана права фізічных і юрыдычных асоб на абвяржэнне распаўсюджаных звестак, калі гэтыя звесткі не адпавядаюць рэчаіснасці і ганяць іх гонар, годнасць ці дзелавую рэпутацыю.

Акрамя таго, фізічныя і юрыдычныя асобы, у адносінах да якіх у сродку масавай інфармацыі распаўсюджаны звесткі, якія ўшчамляюць іх правы або інтарэсы, што ахоўваюцца законам, маюць права на распаўсюджванне свайго адказу ў тым жа сродку масавай інфармацыі.

Такім чынам, калі рэдакцыя часопіса “Архэ. Пачатак” лічыць, што звесткі, распаўсюджаныя ў тэлеперадачы “Зона X” тэлепраграмы “Беларусь1”адносна часопіса “Arche. Пачатак”, не адпавядаюць рэчаіснасці і ганяць яе дзелавую рэпутацыю, то яна мае права патрабавать ад Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыекампаніі Рэспублікі Беларусь, на якую ўскладзены функцыі рэдакцыі тэлепраграмы “Беларусь1”, абвяржэння распаўсюджаных звестак або распаўсюджвання свайго адказу.

Калі юрыдычная асоба, на якую ўскладзены функцыі рэдакцыі сродку масавай інфармацыі, не мае доказаў таго, што распаўсюджаныя ею звесткі адпавядаюць рэчаіснасці, яна абавязана распаўсюдзіць абвяржэнне (папраўку, удакладненне).

Адказ у распаўсюджванні абвяржэння (адказу) або парушэнне парадку распаўсюджвання абвяржэння (адказу) могуць быць абскарджаны ў судовым парадку (пункт 5 артыкула 44 Закона аб СМІ).

Пры гэтым звяртаем Вашу ўвагу на тое, што рэдакцыі часопіса “Arche. Пачатак” - установе “Рэдакцыя часопіса “Архэ-Пачатак”, Міністэрствам інфармацыі 10 студзеня 2012 года было вынесена пісьмовае папярэджанне аб парушэнні артыкула 22 Закона аб СМІ.

 

 

Першы намеснік Міністра                                        Л.С.Ананіч

 

02 Пархімовіч 226 63 83

15.11.2012 Патапчук

Тэгі: