it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Nov 08

Мінскі метрапалітэн

Незалежнасці, 6

220030 Мінск

Глеба Лабадзенкі

адрас

 

Шаноўнае кіраўніцтва Мінскага метрапалітэна!

Днямі ўбачыў у вестыбюлях метро новыя схемы ліній.

Шчыра дзякую вам за выкарыстанне поруч з традыцыйнымі беларускамоўнымі надпісамі – надпісы на беларускай лацінцы! Гэта цудоўная ідэя! Менавіта такой лацінкай карысталіся Багушэвіч і Купала – і гэта проста выдатна, што Мінскі метрапалітэн пільнуецца нашае гісторыі і традыцыяў!

Беларуская лацінка – самабытная і непаўторная. Пішучы на нашай лацінцы, вы робіце вельмі па-еўрапейску: гэтак жа сама ў Польшчы мы ўбачым надпісы на польскай лацінцы (з асаблівымі літарамі польскага алфавіту), у Чэхіі – на чэскай і г.д.

Непакоіць мяне толькі, што ў інтэрнэце з’явіўся ганебны матэрыял з відэаролікам, дзе карэспандэнт смяецца з нашай лацінкі і што яе не можа прачытаць нейкі там футбаліст.

Заклікаю вас не паддавацца на танныя правакацыі – і не звяртаць увагу на выпады недасведчаных людзей. Той матэрыял напісаны ўвогуле па-руску – напэўна, аўтар проста не ведае беларускай мовы, лацінку ўбачыў упершыню – і таму яна выклікала ў яго такую неадэкватную рэакцыю.

Яшчэ раз дзякую за такі падарунак – выкарыстанне на схемах беларускае лацінкі!

 

З павагай і прыязнасцю,

Глеб Лабадзенка

PS Калі ласка, каб я не хваляваўся, адкажыце мне, ці застанецца надалей нашая лацінка на схемах. Дзякуй! 

Тэгі: