it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Nov 08

прызнацца шчыра, гэты тупы матэрыял на анлайнеры мяне таксама разьюшыў і абурыў. такіх аўтараў трэба адпраўляць у лельчыцы на пажыцьцёвае разьмеркаваньне.

упершыню ў жыцьці здарыўся цуд -- на схемах у мэтро напісалі на беларускай лацініцы! але знайшоўся нейкі "Алексей Носов", каторы вырашыў проста па-хамску, па-калхознаму спляжыць гэтую ідэю.

зьняў на камеру нейкага найміта-футбаліста -- і падаў гэта як сэнсацыю: замежнікі ня могуць прачытаць!

гэта нагадвае як "ветэраны папрасілі перайменаваць праспэкты". чаго ж замежнікі зь пікетам да гарвыканкама не выходзяць? можа, не даюць рады даехаць да патрэбнай станцыі?..

у свой час праз такіх мудакоў станцыю "Ракаўская" пераназвалі ў станцыю "Спарціўная". патаму што з ракам асацыіравалася. таму рэагаваць трэба своечасова. я не фанат лацінкі, не карыстаюся ёй у жыцьці -- толькі ў эсэмэсках, дый тое як умею. але тое, што такая закасьцянелая структура як мэтро паддалася на падобную інтэлектуальную правакацыю -- унікальны выпадак! і бараніць гэтыя надпісы трэба хаця б за гэта. плюс да гэтага, давайце прызнаемся шчыра, ці так шмат у нас замежнікаў, каб "прагінацца пад зьменлівы сьвет"? для мяне гэта незразумелае жаданьне -- перакрэсьліваць уласную лацінку праз імкненьне дагадзіць абстрактным "замежнікам". я шмат разоў сутыкаўся за мяжою з праблемаю прачытаньня ўсякіх шыльдаў і назваў. але гэта выклікала не абурэньне, а павагу да таго, што людзі шануюць сваё і думаюць найперш пра сябе. у адрозьненьне ад нас.

...што было далей з лацінкай у мэтро -- апісанае вось у гэтым лісьце, які прыйшоў сёньня да мяне на пошту.

 

Спадару Глеб, добры вечар!
Хачу зьвярнуць Вашую ўвагу на шкодніцтва onliner-aўцаў, што яны ўчынілі колькі дзён таму. Яны зьнялі зьдзеклівы ролік пра тое, што амерыканец ня можа правільна прачытаць назвы станцый метро беларускай лацінкай на новых мапах, што надоечы зьявіліся ў метро.

http://realt.onliner.by/2012/11/06/video_metro

Беларускую лацінку яны памылкова назвалі ў артыкуле "офіціальной транслітераціей", схлусілі у кароткай назве артыкула "Иностранцы ломают голову над названиями станций минского метро" (хуткая спасылка са старонкі Недвіжімость), апытаўшы толькі аднаго замежніка. Больш за тое, на выкладзеным відэа чутно, як яны рагочуць (!), калі амерыканец чытае. Карацей, усяляк намякаюць на тое, што трэба перерабіць па-нармальнаму па-англійскаму.

Артыкул гэны выклікаў больш за 500 каментаў на працягу дню. Дасьведчаныя ў галіне геаграфічных назваў людзі пачалі грукацца наўпрост на facebook анлайнера з просьбай дапоўніць матэрыял спасылкамі на вікіпедыю, што да беларускай лацінкі, і на нармавыя акты, што да правілаў напісаньня беларускіх геаграфічных назваў лацінскімі літарамі (https://www.facebook.com/photo.php?fbid=10151140649168506&set=a.300091418505.147658.275233808505&type=1&theater). Але тыя адмовіліся, абгрунтаваўшы гэта тым, што яны ўсяго толькі хацелі прадэманстраваць, што замежнік ня можа прачытаць, і ім гэтага дастаткова. Закіды да нулявой рэпрэзентатыўнасьці апытаньня аднога чалавека яны таксама ігнаруюць.

Далей болей. Кавалак відэа з амерыканцам паказалі па нашым доблесным тэлебачаньні, з такім жа намёкам, што трэба замяніць. Паўстала рэальная небясьпека, што мапы памяняюць, беларуская лацінка будзе замененая на абы што. Каб неяк прадухіліць такі варыянт, людзі пачалі пісаць падзякі ў метрапалітэн за афармленьне новых мапаў (http://minsk.gov.by/ru/feedback/6021/). Цяпер ужо пайшла размова і пра адкрыты зварот да Onliner празь іншыя СМІ.

Мне здаецца, гэтая падзея вартая асьвятленьня ў Вашым блогу. Спадзяюся, абмеркаваньне выйдзе такім чынам за межы форума на анлайнеры.

Падрабязную інфармацыю па тэме можна знайсьці ў каментах. Спасылка яшчэ раз:http://realt.onliner.by/2012/11/06/video_metro
Імя аўтара матэрыялу таксама прысутнічае.

Дзякуй.

Алесь

Тэгі: