it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Nov 02

вёска Покрашава Слуцкага раёне знаёмая мне зь дзяцінства. у суседняй вёсцы Бабовішчы прайшлі ўсе вакацыі бясхмарных летніх месяцаў. а ў Покрашаве жывуць нашыя сваякі, тут пахаваныя мае прадзед і прабабка, іншая радня.

як гэта бывае, калі нейкая мясьціна табе добра знаёмая ці ты тут жывеш -- і не падумаеш фоткаць.

таму, вяртаючыся нядаўна са Слуцка, я адмыслова заехаў сюды з фотаапаратам.

цэнтр вёскі -- воцатны завод. усе пакаршоўцы дужа крыўдуюць, што ён афіцыйна завецца "Слуцкі воцатны завод", а не "Пакаршоўскі". тым часам, гэта адзіны воцатны завод у Беларусі.

ён быў закладзены панамі Пакрэўскімі ў 1875 годзе як спіртзавод. галадранцы ў цяльняшках яго нацыяналізавалі і зь цягам часу пераўтварылі ў воцатны. на мясцовых могілках у кустах валяецца і намагільны помнік пана Пакрэўскага. спадзяюся, у кіраўніцтва заводу дойдуць рукі ўпарадкаваць магілу заснавальніка. як не -- трэба будзе навясну арганізаваць талаку.

гэтыя літары на фасадзе былі для мяне загадкаю, пакуль не паставілі валун з інфармацыяй. усё апынулася вельмі проста: "Міхаіл Грыгор'евіч Пакрэўскі"!

у мінулым годзе завод адзначыў 100-годдзе гэтага будынка.

ня ведаю, хто цяпер, а калі я быў малы, дырэктарам заводу быў дзядзька з прозьвішчам Рыбак. праз гэта штогадовы Дзень рыбака (недзе ў ліпені) адзначаўся з асаблівым размахам. усіх ахвочых пускалі на завадзкую сажалку, дзе разводзілі карпаў!

гэты будынак зь дзяцінства знаёмы мне як "Бар". на выходных мы з бацькам езьдзілі сюды. бацька браў наразьліў "Маршальскае" піва слуцкай вытворчасьці. мне ж даставаліся ўсялякія прысмакі (ну, і крыху піва). тады я яшчэ ня ведаў, што маршал жукаў, у гонар якога назвалі піва, мякка кажучы, не самы станоўчы гістарычны пэрсанаж, які "выконваў загады любой цаной", праз што страты савецкага саюза ў 2,5 разы перавыслі страты фашыстоўскай нямеччыны.

першапачаткова гэты будынак выкарыстоўваўся як адміністрацыйны корпус. ён таксама стары, стогадовы.

млын пачатку ХХ стагоддзя. цяпер тут разьмясьцілі невялікі этнаграфічны музэйчык

жорны

алея валуноў

млын з усіх бакоў

стылізаваныя дзьверы

праз вакно ўдалося захапіць экспазыцыю

я пайшоў паглядзець, што ж напісана на гэтым камяні, мо таблічка якая.

высьветлілася, што -- нічога! як любіць паўтараць Барадулін, "беларусы -- хшчоныя паганцы" )) такую клюмбу для валуна забабахаць! ))

на іншым канцы вёскі -- крыніца Маці Божай Вострабрамскай

праваслаўны крыж

каталіцкі крыж

купальня

уласна крынічка. вада смаааачная!..

Тэгі: , ,