it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Oct 31

Кіраўніцтву “Белпошты”
220050 Мінск
Незалежнасці, 10
Глеба Лабадзенкі
АДРАС

Дарагое кіраўніцтва “Белпошты”!

Я азнаёміўся з падпісным каталогам на 1 паўгоддзе 2013 года. І абураны тым, што вы не ўключылі туды мае любімыя выданні – баранавіцкую газету “Intex-press” і агульнабеларускую газету “Новы Час”.
Абедзьве гэтыя газеты зарэгістраваны ў Міністэрстве інфармацыі і выходзяць цалкам легальна.
Мяркую, што паколькі гэтыя выданні – незалежныя, вы не ўключылі іх у каталог па палітычных матывах.
Гэты ўчынак з вашага боку я лічу хамскім і зневажальным да мяне, як вашага кліента і як грамадзяніна. Вы парушаеце маё канстытуцыйнае права на свабоднае атрыманне інфармацыі!
Патрабую тлумачэнняў у тэрміны, адведзеныя Законам.

31.10.2012

Тэгі: