it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Oct 31

Ніжэйшы тэкст даслаў Антон Астаповіч, старшыны Таварыства аховы помнікаў

Адміністрацыя Маскоўскага раёна г. Мінска абвесціла аб правядзенні грамадскага абмеркавання пабудовы гасцініцы на перасячэнні вуліц Гарадскі вал і Валадарскага, заказчыкам якой з’яўляецца ІТАА “АРАС Інвест”, а праектыроўшчыкам ТМ 7 пад кіраўніцтвам А.Цэйтліна. Працэдура распачата с 29.10.2012 г. (http://mosk.minsk.gov.by/aktualnaya-informatsiya/225-obshchestvennoe-obsuzhdenie-stroitelstva-gostinichnogo-kompleksa-na-peresechenii-ulits-gorodskoj-val-i-ul-volodarskogo).  

Менавіта з гэтага часу можна пазнаёміцца з матэрыяламі праекта  у холе Адміністрацыі Маскоўскага раёна па праспекце Дзяржынскага, 10 у Мінску. Тэрмін азнаямлення з праектам –  да 12.11.2012 г., а  пісьмовыя прапановы і заўвагі  можна дасылаць да 22.11.2012 г. у Маскоўскі райвыканкам па адрасу:  220036, г.Мінск, пр-т.Дзяржынскага, 10, ці па факсе 200 57 60. 

Дарэчы, з матэрыяламі праекта можна азнаёміцца і на сайце ТМ 7 па спасылцыhttp://www.tm7.by/project65.html

Грамадскае абмеркаванне – унікальная магчымасць. Магчымасць пазбавіцца ад перспектыўнай забудовы, якая знішчае якасныя характарыстыкі помнікаў гісторыі і культуры, пазбаўляе горад апошніх зялёных куточкаў, заганяе простых гараджан з адносна зручных і камфортных умоў пражывання ў каменныя джунглі. Пазбавіцца ад аб’ектаў, якія нічога не дадаюць у скарбонку сталічнай архітэктуры, якія даюць пэўныя выгоды недобрасумленным інвестарам, праектыроўшчыкам і чыноўнікам. 

Так не заставайцеся ж у баку. Выкарыстайце гэтую магчымасць, каб не дапусціць чарговай пабудовы на самай мяжы нашага, ужо і так шматпакутнага, Гістарычнага цэнтра. Пабудовы, якая парушыць шматлікія нарматыўна-прававыя і тэхнічныя дакументы, якая не прыўнясе нічога станоўчага ў архітэктурны і горадабудаўнічы асяродак Мінска. 

А ад Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры прапановы і заўвагі ўжо сфармуляваны і будуць накіраваны па вышэйназваных адрасах. 

І, як заўсёды, Ва можаце азнаёміцца з тэкстам нашага ліста  і зместам тых пунктаў ТКП, на якія мы спасылаемся.


Падрабязней з матэрыялам можна азнаёміцца на http://pomniki.budzma.org/news/novaya-pahroza-histarychnamu-centru-prymaycye-wdzyel-u-hramadskim-abmyerkavanni

Тэгі: