it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Oct 29

На сарачыны Генадзя Асташонка

Дапамагаў красе сябе знайсьці,

На гэты сьвет зірнуць спрадвечнай сутнасьці.

І сталь, і срэбра ў даўнім забыцьці

Чакалі,

Каб у мастака прысуд знайсьці.

 

І адляцела сьветлая душа,

І пачынаў у сьлёз вучыцца град ісьці.

Гаркоту смутак п'е з таго каўша,

Які ён выдыхнуў для смутнай радасьці...

 

Хілю галаву.

Рыгор Барадулін

PS зьмяшчаецца са згоды аўтара

Тэгі: , ,