it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Oct 24

гутарка карэспандэнткі Новага Часу Алены Барэль з начальнікам "упраўлення па ахове спадчыны" міністэрства "культуры" Ігарам Чарняўскім.

якой трэба быць двудушнай пачварай, каб так казаць пра Курапаты і рэстаран на касьцях?..

каб жа ж табе штоночы ахвяры Курапатаў сьніліся!

-------

Размова атрымалася цікавай — Ігар Мяфодзьевіч увесь час перапытваў, здзіўляўся, жартаваў, кашляў, уздыхаў, раздражняўся, а я адчувала сябе амаль следчым НКУС ці гестапа, які выцягвае адказы абцугамі.
— Ігар Мяфодзьевіч, вы, напэўна, у курсе будаўніцтва «Бульбаш Хола» каля Курапатаў...
— Будаўніцтва чаго?..
— Рэстараннага комплексу. Ці ўваходзіць гэты аб’ект у ахоўную зону?
— Які? Рэстаран ці Курапаты?
— Вядома ж, рэстаран.
— Там ёсць ахоўная зона, зона рэгулявання забудовы, зона ахоўна-прыватная. Да нас, напрыклад, па рэстаранах ніхто не звяртаўся…
— Зараз ідзе гаворка пра «Бульбаш Хол».
— Я ж не ведаю… Я па рэстаранах не хаджу, у мяне столькі працы, што няма калі займацца рэстаранамі.
— Ну, як гэта — не ведаеце? Упрытык да Курапатаў, па кальцавой шашы, ён там адзін такі.
— Назва мне нічога не гаворыць, мне трэба ведаць месца… Некалі ўзгаднялася пытанне па будаўніцтву ў зоне рэгулявання забудовы. Але гэты рэстаран, не гэты...
— Менавіта гэты. Значыць, ён уваходзіць у зону рэгулявання забудовы? Дык на падставе якога выраку, хто і калі даў на гэта дазвол?
— Я не ведаю, першы раз пра гэты рэстаран чую — ад вас. Трэба паднімаць дакументы. Гэта было, дай Бог памяці, чатыры ці пяць год таму.
— Дык усё ж узгадалі? Вынікае, што Міністэрства культуры тады выдала дазвол на будаўніцтва…
— Ну, адкуль я ведаю? Вы — вельмі дзіўныя людзі! Гэта пяць гадоў таму было, я што, павінен усё памятаць? У нас штогод праходзіць па 500 узгадненняў. Трэба паднімаць дакументы ў архіве.
— Згодна, давайце іх паднімем. Вы мне дапаможаце?
— Звяртайцеся ў Міністэрства культуры.
…Прабачце, а з супрацоўнікам якой установы я зараз размаўляла? З дыспетчарам па рамонце ліфтаў?

Тэгі: