it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Oct 23

ня буду казаць у цэлым. апішу адно падарожжа ў Лунінец.

тэлефаную ў даведку, пытаюся, як мне дабрацца да Лунінца, каб аб 11 раніцы быць там. жанчынка кажа, што трэба сесьці а 6.16 на цягнік у Менску, у Баранавічах ён будзе а 7.58, а ўжо а 8.25 іншы цягнічок павязе мяне ў Лунінец -- і а 10.53 буду на месцы.

прыўкрасна, думаю сабе я -- і кіруюся на вакзал па квіткі. у кожную касу чарга -- да далягляду. адстойваю паўгадзіны ў касу "для дэпутатаў", хоць я ні разу не дэпутат (але там насамрэч абслугоўваюць усіх). кажу: дайце мне квіток на 6.16 да Баранавічаў, а адтуль а 8.25 да Лунінца. жэншчына кажа: да Лунінца не прадам, бо між цягнікамі мусіць быць як найменей тры (!!) гадзіны -- правілы ў нас такія. аргументы, што калі я спазьнюся -- гэта мае праблемы, на яе ня дзейнічаюць. кажа: станавіцеся ў іншую касу, там купляйце.
іду да адміністратаркі, пішу 2 скаргі (адказ гл. ніжэй).

кірую у міжнародныя касы (там прадаюць і квіткі па Беларусі, але чэргі меншыя). прашу квіток на 8.25 Баранавічы-Лунінец. кажуць, няма ў нас у кампуцяры такога цягніка. тэлефаную да калегі ў Лунінец. аказваецца, што гэта дызельны цягнік -- а на такія квіткі ў горадзе-героі не прадаюць. сэрвіс.

але тут высьвятляецца самае цікавае. што а 7.58 я прыбываю на вакзал Баранавічы-Цэнтральныя, а а 8.25 адчальваю на Лунінец з вакзала Баранавічы-Палескія! пра гэта ў даведцы, вядома, не папярэдзілі!
вымалёўваецца 2 варыянты.

1. прыехаць а 7.58, узяць таксоўку і паспрабаваць да 8.25 пасьпець да іншага вакзала (між імі недзе 6 км)
2. прыехаць а 7.58 і чакаць да 11.00 іншага цягніка на Лунінец.

выбіраю першы, бо мушу абавязкова быць у Лунінцы да 11.00

у Баранавічы цягнік спазьняецца на 13 хвілін -- і прыбывае а 8.11. у мяне застаецца 14 хвілін, каб патрапіць на іншы вакзал. добра, парупіўся -- і набраў таксоўку яшчэ з цягніка, машына ўжо чакае пры вакзале.

таксовец нясецца -- і дастаўляе мяне ў час. аднак квітка ж няма -- кіруюся ў касы, адстойваю чаргу 3 чалавекі, бяру квіток. заскокваю ў апошні момант.

месца знаходжу толькі ў чацьвертым па ліку вагоне. дызель ледзяны. едзе павольна, у кожнай вёсцы спыняецца. затое танна: 7260 за 116 км!

дызель прыбывае ў час. на сустрэчу пасьпяваю. назад кіруюся ледзяным павольным дызелем да Баранавічаў, там троху чакаю -- і швайцарскай электрычкай на горад-герой.

ці мне аднаму падаецца, што беларуская чыгунка -- гэта ганебны савецкі калхоз?..

PS хто знойдзе болей памылак у адказе?

Тэгі: