it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Oct 16

у гэтай навіне на Нашай Ніве не пазначана адное -- імя дэкана архітэктурнага факультэта БНТУ. яго завуць Армэн Сардараў.
чалавек, які хацеў зрабіць з Купалаўскага тэатра вось гэта

чалавек, які ўваходзіць у рэспубліканскую навукова-метадычную здраду -- злачынную структуру "міністэрства культуры", якая санкцыянуе руйнаваньне нашай архітэктурнай спадчыны.

 

Мастака Гуліна звольнілі з БНТУ за неканвенцыйнае мастацтва

Яго праект «Прыватны манумент» палічылі палітычным.

КМ | 13:06, 16 кастрычнiка 2012

 

Мастака Гуліна звольнілі з БНТУ за неканвенцыйнае мастацтва
Міхаіл Гулін. Фота relax.by.
Мастака Гуліна звольнілі з БНТУ за неканвенцыйнае мастацтва Мастака Гуліна звольнілі з БНТУ за неканвенцыйнае мастацтва Мастака Гуліна звольнілі з БНТУ за неканвенцыйнае мастацтва Мастака Гуліна звольнілі з БНТУ за неканвенцыйнае мастацтва

 

Выкладчыка Архітэктурнага факультэта Міхаіла Гуліна звольнілі пасля яго затрымання на Кастрычніцкай плошчы падчас рэалізацыі мастацкага праекта.

 

 

«З якога часу вы заняліся палітычным мастацтвам? — запытаўся дэкан. — Я не займаюся палітычным мастацтвам! Гэта мая прынцыповая пазіцыя! — Добра, мне няма калі, пішыце па ўласным жаданні», — адказаў дэкан»,

 

— напісаў у сябе ў Фэйсбуку Гулін. Тэлефон мастака цяпер адключаны, і ўзяць каментар у яго пакуль немагчыма.

Міхаіл Гулін разам з валанцёрамі быў затрыманы 9 кастрычніка на Кастрычніцкай плошчы Мінска. Мастак ствараў праект «Прыватны манумент»: ён хадзіў па горадзе з трыма ружовымі кубамі і жоўтым паралелепіпідам і на плошчах выстаўляў іх у розных фігурах. Да Кастрычніцкай яны ўжо прайшлі па плошчах Незалежнасці, Калініна і Якуба Коласа, дзе праблем не ўзнікла. У выніку мастака з валанцёрамі адвезлі ў міліцыю, адкуль выпусцілі праз сем гадзін. Суды па адміністрацыйных правапарушэннях у адносінах да іх правядуць 22 і 26 кастрычніка.

 

Гулін пасля затрымання звярнуў увагу, што ніякага палітычнага паслання сваім праектам не нёс.

 

Стварэнне праекта падтрымліваў Інстытут Гётэ ў Беларусі.

Чытаць цалкамhttp://nn.by/?c=ar&i=81890

Тэгі: