it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Oct 08

гэта -- так званая Гетманская заля Нясьвіскага замка. так убачылі яе рэстаўратары.

я не мастак і не рэстаўратар, але на маю сьціплую думку, спалучэньне чырвонага і зялёнага колераў дарэчнае толькі на сьвятлафоры.

што ж памкнула шаноўных рэстаўратараў спалучыць іх тут? вось што піша шаноўная пані рэстаўратарка, якая, уласна, і працавала з гэтай заляю.

Пры раскрыцці фрэскавых роспісаў на сценах камяніцы ў 2008 г. сярод вайсковых рэгалій быў выяўлены вялікі двухколеравы штандар з гамаю, прынятаю затым за аснову для афармлення Гетманскай залы як дадатковага праяўлення прысутнасці характэрных для Радзівілаў інсігній вайсковай улады і славы.

перакладаючы на чалавечую мову: у суседнім корпусе мы знайшлі старадаўнюю фрэску з чырвона-зялёным вайсковым сцягам і таму вырашылі раскрасіць гэную залу ў эці патрыацічаскія цвята.

у маім фэйсбуку знаны мастак і дызайнэр Міхал Анемпадыстаў адкамэнтаваў гэта так:

Спалучэнне чырвонага з зялёным і ў 18м і ў 19м стагоддзях лічылася вульгарным. Ў класічнай геральдыцы яно ўвогуле забаронена. Сьцяг на фрэсцы паказаны фрагментарна, там мусіць быць яшчэ адзін колер. Да таго ж, колер інтэр'ера і сьцяга гэта 2 бальшыя разніцы, у кожнай свае законы.

вось, уласна, гэтая фрэска (у самым пачатку рэстаўрацыі). цяпер яна, безумоўна, выглядае красіва і нарадна.

можаце кідаць у мяне камяні і паказваць аналагі, што залі падобных колераў былі дарэчныя ў той час і ў тым стылі.

але чырвона-зялёная Гетманская заля Нясьвіжскага замка пасуе хіба што для лінеек БРСМ ці для прыняцьця ў піянеры.

Тэгі: