it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Sep 21

вось які запыт даслаў ім шаноўны Андрусь Клікуноў. далучаемся да Андруся!
звароты можна даслаць ТУТ

Шаноўнае спадарства!

Днямі ў Інтэрнэце з'явіўся новы сайт Беларускай чыгункі.

На вялікі жаль, на новым сайце, як і на старым, цалкам адсутнічае версія, аформленая на дзяржаўнай беларускай мове.

Для мяне, беларускамоўнага грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, сталага кліента вашай арганізацыі, а таксама для членаў маёй сям'і адсутнасць беларускай версіі стварае нязручнасці ў атрыманні інфармацыі.

Просім вас усёй нашай шматдзетнай сям'ёй. Беларуская чыгунка з'яўляецца дзяржаўным прадпрыемствам, манапалістам у аказанні паслуг па пасажырскіх чыгуначных перавозках у Рэспубліцы Беларусь. Зыходзячы з гэтага, будзьце так ласкавыя, стварыце зручныя ўмовы па атрыманні інфармацыі, датычнай паслуг вашага прадпрыемства, на дзяржаўнай беларускай мове.

З павагай,

Клікуноў Андрэй Валер'евіч,
магістр дзяржаўнага кіравання

Тэгі: