it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Sep 04


відэа і тэкст даслала Марыя Булавінская

У Гомель вярнуўся таленавіты беларускі мастак Валеры Віктаравіч Ляшкевіч.

Шмат гадоў мастак працаваў у Гомелі. Свае карціны ён выстаўляў на Кіеўскім спуску, а потым каля Старога ўнівермагу ў Гомелі. Свайго дому ці майстэрні ў яго не было. Як распавядае мастак, год таму незнаёмыя людзі гвалтам пасадзілі яго на цягнік да Санкт-Пецярбургу. У іншым горадзе талент мастака хутка заўважылі. Творчая моладзь стварыла ўкантакце суполку ў яго падтрымку, пасля чаго папулярнасць Ляшкевіча вельмі ўзрасла vk.com/lyashkevich_art. Нейкі час мастак жыў у гатэлях Пецярбургу. Але ўжо сёння ён знаходзіцца ў Гомелі і спрабуе знайсці сябе сталае жыллё на Радзіме. Валеры Віктаравіч яшчэ шчыра спадзяецца, што нейкую дапамогу яму зможа аказаць улада, бо, па яго словах, ён нічога ніколі не рабіў супраць яе, а гвалтоўная высылка усяго толькі непаразуменне:

"Я асмелюся яшчэ раз прасіць жыллё. Прынамсі, ніхто не можа забараніць мне вярнуцца на Радзіму. І ўсе гэтыя дэпартацыі - гэта злейшыя парушэнні правоў чалавека. Гэта проста непаразуменне, бо я працаваў для дзяржавы. Дэпартацыя - гэта ж як выкінутая расліна з зямлі. І куды яе не перасаджвай, яна ўсё роўна загіне."

Валерый Віктаравіч адчувае, што жыццё на вуліцы ў восеньскія дажджы і маразы, ужо не вытрымае. Ён марыць хаця б пра маленькую майстэрню, дзе зможа рэалізаваць ідэі, якія не магчыма было здзейсніць раней. Мастак шкадуе аб тым, што губляе час і, што "пакуль не змог зрабіць нешта большае для людзей" з дапамогай сваёй творчасці. Магчыма нехта адклікнецца і дапаможа Ляшкевічу знайсці жыллё ці майстэрню.

Тэгі: ,