it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Sep 03

Якім чынам можа быць створаны Ўніверсітэт, што ёсць месцам і асяродкам культывавання мыслення і фармавання нацыі? Ці можа ён быць створаны абсалютна штучна, па нейкім нават самым разумным праекце? Сумнеўна… Заснавальнікі і рэалізатары Лятучага ўніверсітэту лічаць, што гэта мажліва толькі праз пастаяннае развіццё, пошук новых форм і фарматаў, праз рэфлексію і аналіз актуальнага кантэксту. Дзеля гэтага была прадумана і адпаведная гнуткасць праграмы, дзе ўсё змяняецца ў залежнасці ад развіцця супольнасці ўніверсітэту і разумення задумы. На сённяшні дзень у Лятучым унівесітэце існуе больш за 10 розных фарматаў арганізацыі працы (семінараў, школаў, лецый, дыскусій, рэфлексіі і распрацоўкі ідэй). А індывідуальны рух па розных “месцах” у Лятучым універсітэце складаецца як Асабістая адукацыйная ці кар’ерная траекторыя. 

У якіх фарматах, накірунках будзе развівацца Лятучы ўніверсітэт у новым сезоне 2012-2013 г.г.? Якую мапу розных “месцаў” развіцця прапануе Лятучы ўніверсітэт у новым сезоне 2012 – 2013 г.г.? Як рухаюцца па існуючых фарматах “студэнты” і “акадэмікі”?  Хто прадставіць калегіюм Лятучага ўніверсітэту ў новым сезоне?

 

7-8 верасня Лятучы ўніверсітэт прэзентуе

Праграму на 2012 -2013 г.г.

7 верасня: 18.30 – агульная прэзентацыя Лятучага ўніверсітэту і праграмы сезону 2012-2013 г.г. Вы зможаце пачуць пра тое, як развіваецца ідэя Ўніверсітэту ў актуальнай сітуацыі, якія вынікі можа прадставіць універсітэцкая супольнасць за мінулы год, пазнаёміцеся з прынцыпамі і структурай праграмы на 2012-2013 г.г., пачуеце адказы на самыя нават нечаканыя пытанні пра Ўніверсітэт ад вядомых інтэлектуалаў, культурных і грамадскіх дзеячаў – выкладчыкаў універсітэту, лектараў “Urbi et Orbi”, арганізатараў універсітэцкіх імпрэзаў.

8 верасня: 12.00 – 17.00 – прэзентацыя паасобных курсаў, школаў і семінараў, якую прадставяць выкладчыкі – члены калегіюму Лятучага ўніверсітэту. Гэта мажлівасць сустрэцца з майстрам, аўтарам курсу ці семінару, мажлівасць больш канкрэтна даведацца пра структуру і змест прапанаваных фарматаў працы і камунікацыі і атрымаць неабходную кансультацыю.

12.00 – 13.30 – базавыя адукацыйныя курсы і тэматычна-прадметныя ўводзіны

13.30 – 14.00 – перапынак на каву, нефармальная камунікацыя

14.00 – 15.00 – Школы і майстэрні

15.00 – 15.30 – перапынак на каву, нефармальная камунікацыя

15.30 – 17.00 – семінары, публічныя падзеі.

Кожную імпрэзу Лятучага ўніверсітэта мы імкнемся зрабіць месцам і асяроддзем, дзе канцэнтруюцца цікавыя, неардынарныя людзі і ідэі, дзе існуе крытыка, пошук, праблематызацыя – менавіта ў такіх месцах паўстае нацыянальная эліта.

Прэзентацыя адбудзецца па адрасе: пр-т Незалежнасці, 37а (Галерэя Ў).

Запрашаем усіх зацікаўленых. Уваход вольны.

7 верасня – 18.30

8 верасня – з 12.00 да 17.00.

Інфармацыя на сайце: http://fly-uni.org/naviny-lyatuchaga-universtitetu/prezentacyya-pragramy-lyatuchaga-%D1%9Eniversiteta-na-2012-13-god.html#more-543

Даведкі па тэл.: +375297422040 (Юлія)

Тэгі: