it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Sep 03

Прэс-рэліз Таварыства аховы помнікаў

Вынікам працы беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры ў жніўні 2012 г. стала распрацоўка прапаноў на наданне статуса гісторыка-культурнай каштоўнасці цэламу шэрагу нерухомых і рухомых гісторыка-культурных аб’ектаў Распрацаваны прапановы на 19 помнікаў архітэктуры, а канкрэтна на:

1.      Руіны сінагогі ў в. Новы Свержань Сьаўбцоўскага р-на Мінскай вобл.

2.      Капліца ў в. Ленін Жыткавіцкага р-на Гомельскай вобл.

3.      Будынак былога дэпо ў г. Гродна

4.      Царква ў в. Барава Іўеўскага р-на Гродзенскай вобл.

5.      Вадзяны млын у в. Дындылішкі Іўеўскага р-на Гродзенскай вобл.

6.      Царква ў в. Мікалаева  Іўеўскага р-на Гродзенскай вобл.

7.      Царква ў в. Морына Іўеўскага р-на Гродзенскай вобл.

8.      Касцёл у в. Ваверка Лідскага р-на Гродзенскай вобл.

9.      Былая сядзіба ў в. Чашэйкі Лідскага р-на Гродзенскай вобл.

10.   Царква ў в. Збочна Слонімскага р-на Гродзенскай вобл.

11.   Царква ў в. Клепачы Слонімскага р-на Гродзенскай вобл.

12.   Свіран у в. Лапухова Слонімскага р-на Гродзенскай вобл.

13.   Царква ў в. Міжавічы Слонімскага р-на Гродзенскай вобл.

14.   Касцёл у в. Новадзевяткавічы Слонімскага р-на Гродзенскай вобл.

15.   Царква ў в. Пасінічы Слонімскага р-на Гродзенскай вобл.

16.   Царква ў в. Старадзевяткавічы Слонімскага р-на Гродзенскай вобл.

17.   Царква ў в. Сурынка Слонімскага р-на Гродзенскай вобл.

18.   Заезная карчма ў в. Дзярванцы Шчучынскага р-на Гродзенскай вобл.

19.   Сінагога ў г.п. Жалудок Шчучынскага р-на Гродзенскай вобл.

І на 25 найменняў (37 адзінак)  рарытэтнай тэхнікі – рухомага саставу Беларускай сыгункі, якая зараз знаходзіцца на балансе Брэсцкага лакаматыўнага дэпо. Вось спіс тэхнікі:

Пералік паравознай тэхнікі:

1. Паравозы серыі Эу

2. Паравоз серыі Эм

3. Паравоз серыі Эр

4. Паравозы серыі ТЭ

5. Паравозы серыі Л

6. Паравоз серыі Су

7. Паравозы серыі П36

8. Паравоз серыі СО18

9. Паравоз серыі ЛВ

10. Паравоз серыі ФД20

11. Паравоз серыі 9П

Пералік цеплавознай тэхнікі:

1. Цеплавоз серыі ТЭ1

2. Цеплавоз серыі ЧМЭ2

3. Цеплавоз серыі М62

4. Цеплавозы серыі ТЭ3

5. Цеплавоз серыі ТГМ1

6. Цеплавоз серыі ТГК

7. Цеплавоз серыі ТГК2

8. Цеплавоз серыі ТЭП60

9. Цеплавоз серыі ТЭМ15

10. Цеплавоз серыі 2ТЭ109

11. Цеплавоз серыі ТУ2

12. Дызель-цягнік серыі ДР1

Пералік паравых кранаў

1. Кран паравы ПК6

2. Кран паравы ПКЦУМ315

Адзіны шлях уратаваць гістарычны аб’ект – прыкласці намаганні, каб ён быў узяты па ахову. Мы ідзем гэтым шляхам, шляхам распрацоўкі і падачы ў Міністэрства культуры прапаноў. Заклікаем усіх рупліўцаў на ніве  гісторыі, краязнаўства, помнікаў гісторыі і культуры перайсці ад канстатацыі фактаў знішчэння нашай спадчыны да канкрэтных спраў,  да працы па ўвядзенню яе ў прававое поле. Выратаваць помнікі можна не эмоцыямі, а толькі на прававым грунце.

Тэгі: