it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Sep 01

сябры, якія ўжо падпісаліся на кніжачку "дзіцячая заМова" -- і якія хочуць зрабіць гэта зараз! інфармую пра падрыхтоўку выданьня!

ужо абраная дызайнерская папера і кардон, а таксама спружына, знойдзенае месца друку. цяпер ідзе вёрстка і праца над вокладкаю.

калі ўсё ўдасца як задумана, у кнізе ня будзе ніводнай друкаванай літары. прынамсі, прадмову, зьмест і слоўнік я ўжо напісаў-намаляваў )) слоўнік будзе ўтрымліваць 150 "цікавых" словаў, якія сустракаюцца ў кнізе. бо я ня дужа спадзяюся, што з малюначкаў ўсё адразу зразумела ))

вельмі важная для мяне была думка шаноўнага Рыгора Барадуліна, які прагледзеў усе 100 малюнкаў -- і сёньня па тэлефоне з Вушачаў надыктаваў мне сваю пасьлямову для кніжачкі. пра такое можна было толькі марыць! гэта -- найлепшае дабраславеньне для мае працы.

шаноўны і аўтарытэтны філолаг Юрась Бушлякоў скончыў вычытваньне малюнкаў і тэкстаў -- і дзе-нідзе падправіў мае сьмелыя моўныя фантазіі, прывёўшы іх да парадку. так што чытачы кнігі атрымаюць абсалютна дасканалыя ў моўным плане малюнкі, якія можна будзе паказваць нават настаўніцам у школе ))

-----

нагадаю, што "дзіцячая заМова" -- гэта 100 вясёлых малюнкаў пра цікавосткі беларускай мовы.

заМоўце сабе кніжку "дзіцячая заМова" ўжо цяпер!

таксама вы можаце ахвяраваць на дабрачыннасьць!

усе выпускі можна пабачыць ТУТ

пачытаць пра канцэпцыю праекта можна ТУТ і ТУТ

Тэгі: